Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Southern Oregon University | |
Арыгінальная назва | англ.: Southern Oregon University |
Заснаваны | 1872 |
Студэнты | 5 140[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Эшленд, Арэгон, ЗША |
Сайт | sou.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт (англ.: Southern Oregon University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эшленд у штаце Арэгон, ЗША.
Вучэльня была заснавана ў 1872 годзе як Эшлендская акадэмія, знаходзіцца ў сваім цяперашнім месцы з 1926 года і была вядома пад дзевяццю іншымі назвамі, перш чым прыняць сваю цяперашнюю назву ў 1997 годзе. Кампус знаходзіцца ўсяго ў 14 мілях ад мяжы штата Арэгон з Каліфорніяй і займае 175 акраў. Універсітэт з'яўляецца сябрам Амерыканскай асацыяцыі дзяржаўных каледжаў і універсітэтаў.