Поля Ракса | |
---|---|
польск.: Apolonia Raksa | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1941[1][2] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Andrzej Kostenko[d] |
Дзеці | Marcin Kostenko[d] |
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Прафесія | актрыса, выканаўца, дызайнер касцюмаў |
Кірунак | кінематограф, тэатр і тэлебачанне |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0707644 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поля Ракса (польск.: Pola Raksa, нар. 14 красавіка 1941[1][2], Ліда, Баранавіцкая вобласць) — польская актрыса.
Будучая актрыса нарадзілася ў Лідзе, сям’я пасля вайны выехала ў Польшчу. Тут Поля Ракса скончыла школу, а пасля вывучала польскую мову і літаратуру ва Уроцлаўскім універсітэце.
У 1960 кінаражысёр М. Канеўская прапанавала Полі ролю Ванды ў фільме «Чарцяня з сёмага класа». Поля неўзабаве перайшла на акцёрскае аддзяленне Вышэйшай школы тэатра і кіно ў Лодзі і ў 1964 скончыла яе. Ужо падчас вучобы паспела сыграць ролі Марысі ў фільме «Рэчаіснасць» (1961), Марысі ў фільме «Клуб кавалераў» (1962), Гражыны ў фільме «Іхні будзённы дзень» (1963), Крысі ў фільме «Разводаў не будзе» (1964). Пасля заканчэння вучобы Поля Ракса працавала ў тэатры «Повшэхны» ў Лодзі (1964-68) і тэатры «Вспулчэсны» ў Варшаве (1968-86). Адначасова працягвала здымацца: роля Беаты ў фільме «Беата» (1965), адна з галоўных роляў у фільме «Блакітны пакой» (1965), роля Зузанны ў серыяле «Капітан Сава ідзе па следу», знялася ў савецкім фільме «Накцюрн». Вялікую вядомасць Полі прынесла роля Гелены дэ Віт у фільме «Попел» (1965), у тым жа годзе яна сыграла яшчэ ролю Інезілы ў фільме «Рукапіс знойдзены ў Сарагосе».
Выключную вядомасць прынесла актрысе роля Марусі-«Аганёк» у фільме «Чатыры танкісты і сабака» , у якім яна здымалася з 1966 па 1970. У гэты ж час іграла ролі Гані ў фільме «Біч божы» (1967), Альжбэты ў фільме «Парыж-Варшава без візы» (1967), Зосі ў савецкім фільме «Зося» (1967), Марыэлы ў фільме «Прыгода з песенькай» (1969), Камы ў фільме «Пагоня за Адамам» (1970).
Фактычна кінакар’ера Полі Раксы доўжылася ўсяго дзесяць гадоў: з 1960 па 1970. Пасля яна перастае здымацца ў класічных ігравых фільмах, але шмат здымаецца на тэлебачанні, у тым ліку ў тэлевізійных спектаклях.
У 1986 Поля Ракса пакідае тэатр, а з 1989 перастае здымацца і на тэлебачанні. У 1990-я гг. яна толькі зрэдку выконвала ролі ў спектаклях варшаўскіх тэатраў, у 1993 знялася ў ролі мамы Агаты ў фільме «Уводзіны Агаты», у гэты перыяд шмат займаецца модай.
Поля Ракса не раз атрымоўвала ўзнагароды як актрыса.