Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Праяградж (або Алахаба́д; да XVII стагоддзя Праяг) — горад у Індыі ў штаце Утар-Прадэш, ля зліцця рэк Ганг і Джамна. 1 216 719 жыхароў (2011)[6]. Харчовая прамысловасць. Вытворчасць прадметаў рэлігійнага культу. Універсітэт (1887). Радзіма Джавахарлала Нэру.
Праяградж заснаваны ў 1583 годзе Акбарам Вялікім на месцы Праяга, які займае ганаровае месца сярод свяшчэнных гарадоў індуізму. Паводле падання, менавіта тут, каля зліцця свяшчэнных рэк Ганга, Джамны і Сарасваці, здзейсніў першае ахвярапрынашэнне Брахма.
Пра тое, што ў старажытнасці Праяг не саступаў па пашане і славе Бенарэсу і Хардвару, сведчыць калона Ашокі каля сцен Праяграджскай крэпасці.
Раз у 12 гадоў у Праяграджы адбываюцца індуісцкія рэлігійныя фестывалі «Кумбх-мела», святкаванні збана нектару бессмяротнасці, у час якога ў рэках веруючыя змываюць з сябе грахі і хваробы[7]. Гэта рэлігійнае свята доўжыцца больш за месяц і за гэты час горад наведвае да 70 мільёнаў паломнікаў. Урачыстасці з нагоды Маха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады, прайшлі ў студзені 2025 года і афішаваліся, як самае масавае рэлігійнае свята ў свеце.
Праяг узнік яшчэ ў ведычны перыяд і згаданы ў Ведах як месца, дзе Брахма, стваральнік Сусвету, правёў абрад ахвярапрынашэння[8]. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць існаванне тут культуры паўночнай чорнай глянцаванай керамікі (600—700 гг. да н.э.)[8]. Паводле Пуранаў Яяці, пакінуўшы Праяг, заваяваў Сапта-сінда[9].
Калі інда-арыі прыбылі ў Ар’яварту, Праяг (ці Каўшамбі) быў важным населеным пунктам рэгіёна[10]. Кіраўнікі царства Куру заснавалі каля Праяга горад Каўшамбі[11] і перанеслі ў яго сталіцу пасля таго, як былая сталіца царства, Хасцінапур, была разбурана паводкай[10].
Рэгіён Дааба, уключаючы Праяградж, кантраляваўся рознымі дзяржавамі. Рэгіён з’яўляўся часткай імперыі Маур’яў, царства Гупта і Кушанскага царства. У 1193 годзе Праяг стаў частку Дэлійскага султаната[12].
Пазней кантроль над Праягам перайшоў да Вялікіх Маголаў[13].
Кіраўнік імперыі Вялікіх Маголаў Акбар Вялікі, усведамляючы стратэгічнае значэнне Сангама, заклаў каля зліцця Джамны і Ганга крэпасць (форт Праяграджа) і назваў яе імем Алаха. Горад стаў сталіцай адной з самых квітнеючых правінцый Магольскай імперыі[14].
Горад названы Алахабадам магольскім імператарам Акбарам у 1583 годзе[15]. Назва горада «Алахабад» з’яўляецца спалучэннем арабскага слова «Алах» (Бог) і персідскага «-абад», якое можна перакласці як «стварыць сад». Адпаведна назву горада можна перакласці як «Сад Алаха»[15]. У 1599—1604 гг. тут хаваўся Джахангір, які паўстаў супраць бацькі. у 15 стагоддзі Алахабад стаў часткай імперыі Канаўдж[10].
Пасля распаду Магольскай імперыі на ўладанне Праяграджам прэтэндавалі маратхскія кіраўнікі. У 1765 годзе гарнізон у форце Праяграджа размясцілі брытанцы. Паражэнне пры Буксары вымусіла аудскага наваба перадаць у 1801 г. горад пад кіраванне Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У час Паўстанні сіпаяў у 1857 годзе горад стаў арэнай бязлітасных сутыкненняў. У 1904 годзе ён стаў адміністрацыйным цэнтрам Злучаных правінцый, якія пазней былі ператвораны ў штат Утар-Прадэш.
Праяградж лічыцца калыскай індыйскага руху за незалежнасць. У доме, дзе жылі Джавахарлал Нэру і Індзіра Гандзі, цяпер створаны музей. Праяградж — радзіма 7 з 14 прэм’ер-міністраў Індыі.
Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 98 м. Праяградж размешчаны ў паўднёвай частцы штата каля зліцця рэк Ганг і Джамна[16][17]. Чыгунка падзяляе горад на дзве часткі[16]. На поўдзень ад чыгункі размешчаны стары горад, грамадзянскія лініі (белы горад) размешчаны на поўнач. Праяградж займае стратэгічна важнае становішча[18]. Алахабад, з’яўляючыся апошнім населеным пунктам на Джамне, у культурным плане, з’яўляецца ўскрайнім пунктам Заходняй Індыі[19]. Паколькі Праяградж размешчаны ў міжрэччы Ганга і Джамны (дааб), яго глебы з’яўляюцца галоўным чынам алювіяльнымі[20]
Праяградж, як і іншыя гарады раўнін Паўночнай Індыі, мае субтрапічны акіянічны клімат (Cwa) паводле класіфікацыі кліматаў Кёпена[21]. Вылучаюць 3 сезоны: гарачае і засушлівае лета, халаднаватая і засушлівая зіма, цёплы і вільготны сезон мусонаў. Летні сезон доўжыцца з красавіка па чэрвень, максімальныя тэмпературы ў гэты перыяд дасягаюць 40-45 °C. Мусоны працягваюцца з пачатку ліпеня да канца верасня. Зімовыя тэмпературы могуць набліжацца да 0 °C. Самая высокая калі-небудзь зафіксаваная тэмпература: 48 °C, самая нізкая: −2 °C.
Клімат Праяграджа | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 32,8 | 36,3 | 42,5 | 45,8 | 48,4 | 48,8 | 45,6 | 42,7 | 39,6 | 40,6 | 36,0 | 31,9 | 48,8 |
Сярэдні максімум, °C | 23,2 | 26,7 | 33,3 | 39,4 | 41,6 | 39,6 | 34,2 | 32,9 | 32,9 | 32,9 | 29,6 | 24,8 | 32,8 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 16,2 | 18,7 | 24,6 | 29,9 | 33,9 | 33,4 | 29,5 | 28,2 | 28,1 | 25,9 | 20,7 | 16,6 | 25,5 |
Сярэдні мінімум, °C | 8,9 | 11,3 | 16,2 | 22,2 | 26,3 | 28,0 | 26,5 | 25,9 | 24,7 | 20,4 | 14,3 | 9,9 | 19,4 |
Абсалютны мінімум, °C | 1,1 | 1,1 | 7,2 | 12,7 | 17,2 | 18,7 | 18,8 | 21,1 | 18,3 | 11,7 | 5,6 | −0,7 | −0,7 |
Норма ападкаў, мм | 18 | 15 | 4 | 5 | 11 | 126 | 264 | 279 | 204 | 27 | 9 | 12 | 978 |
Крыніца: IMD [1] [2] |
Насельніцтва горада паводле звестак перапісу 2001 года складае 1 206 785 чалавек, насельніцтва агламерацыі 4 936 105 чалавек. Узровень пісьменнасці складае 82 %. Найбольш распаўсюджаныя мовы насельніцтва: хіндзі і ўрду. Найбольш распаўсюджаны дыялект хіндзі, на якім размаўляюць у Праяграджы — авадхі, размаўляюць таксама на дыялектах кхары-балі і багхелі. Індуісты складаюць каля 86,81 % насельніцтва, мусульмане — 12,72 %, хрысціяне — 0,18 %, сікхі — 0,13 %, будысты — 0,04 %.
У горадзе развіты харчасмакавая прамысловасць, вытворчасць прадметаў рэлігійнага культу[7].
За 12 км ад цэнтра Праяграджа размешчаны аэрапорт, які здзяйсняе рэгулярныя рэйсы да Дэлі. Найбліжэйшыя міжнародныя аэрапорты знаходзяцца ў Варанасі (каля 148 км ад Праяграджа) і ў Лакхнау (каля 200 км). Транспартны вузел[7], праз горад праходзяць некалькі нацыянальных аўтамагістраляў. Праяградж звязаны чыгункай з іншымі гарадамі паўночнай Індыі, тут знаходзіцца штаб-кватэра Паўночна-цэнтральнай зоны Індыйскіх чыгунак.
{{cite book}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite book}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite book}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite book}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite book}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite book}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)