Пусткі (фільм)

ПусткіM:
англ.: Badlands
Жанр драматычны фільм[2][3] і крымінальны фільм[d][2][3]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Warner Brothers
Працягласць 90 хв. і 95 хв.
Бюджэт 300 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 1973, 13 кастрычніка 1973[1] і 24 сакавіка 1974[1]
IMDb ID 0069762
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Пусткі» (англ.: Badlands) — амерыканскі драматычны фільм 1973 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Рэжысёрскі дэбют Маліка ў вялікім кіно. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Марцін Шын і Сісі Спейсек[7].

Асновай для фільма паслужыла рэальная гісторыя Чарлза Старквезера[en] і Кэрыл Ф’югейт[en], якія здзейснілі ў 1958 годзе серыю забойстваў у Небрасцы і прылеглых штатах.

Праз 20 гадоў пасля выхаду фільм быў занесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў.

У канцы 1950-х гадоў малады хлопец па імені Кіт, які спрабуе браць за прыклад Джэймса Дзіна[en], але сам працуе ў правінцыйнай глушы зборшчыкам смецця, знаёміцца з Холі, 15-гадовай дачкой мастака рэкламных плакатаў. Калі маладыя людзі пачынаюць сустракацца, бацька дзяўчыны не ўхваляе выбар Холі і забараняе ім бачыцца. Кіт і Холі працягваюць сустракацца, у пакаранне бацька Холі забівае яе сабаку. Пасля гэтага Кіт заяўляецца ў дом Холі і забівае яе бацьку.

Закаханыя падпальваюць хату Холі з трупам бацькі ўнутры і падаюцца на ўцёкі ў бясплодныя пустынныя землі амерыканскіх раўнін. Ва ўцёках яны здзяйсняюць забойства за забойствам, але не асабліва задумваюцца аб наступствах. Пагалоска пра іх распаўсюджваецца па краіне і робіць пасрэдных, па сутнасці, маладых людзей знакамітасцямі нацыянальнага маштабу. Калі ім надакучвае кружыць па аднастайным тужлівым пейзажы, яны вырашаюць дабрацца да гор, але паліцыя не выпускае іх з-пад увагі. Разумеючы асуджанасць далейшага супраціву, Холі адмаўляецца ісці за Кітам далей і здаецца ўладам. Кіт яшчэ нейкі час працягвае ўцёкі, але затым таксама здаецца. Кіт аказваецца знакамітасцю нават сярод паліцыі, яму ціснуць руку, ён раздае сувеніры на памяць.

Кіту і Холі даюць магчымасць у апошні раз пагаварыць адзін з адным на аэрадроме. У фінале фільма Холі распавядае пра далейшы лёс герояў: яна атрымае ўмоўны тэрмін, выйдзе замуж за сына свайго адваката і стане прыкладнай амерыканскай хатняй гаспадыняй, а Кіт праз паўгода будзе пакараны смерцю на электрычным стуле.

Акцёрскі склад

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 1 намінацыяй[8].

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 мая 2022.
  2. а б в http://www.imdb.com/title/tt0069762/ Праверана 7 ліпеня 2016.
  3. а б http://www.metacritic.com/movie/badlands Праверана 7 ліпеня 2016.
  4. а б в г http://stopklatka.pl/film/badlands Праверана 7 ліпеня 2016.
  5. а б в г д е http://www.imdb.com/title/tt0069762/fullcredits Праверана 7 ліпеня 2016.
  6. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  7. Badlands (1973) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 мая 2023.
  8. Badlands (1973) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 мая 2023.