Раё́н — адміністрацыйная адзінка другога парадку (базавага ўзроўню) ў Беларусі.
Станам на 1 студзеня 2011 г. у Беларусі налічвалася 118 раёнаў.[1] Кожны з раёнаў уваходзіць у склад адной з шасці абласцей краіны (ад 16 да 22 у кожнай вобласці). Мінск вылучаны ў асобную адміністрацыйную адзінку (горад рэспубліканскага падпарадкавання, не ўваходзіць у склад Мінскага раёна Мінскай вобласці), падзелены на 9 гарадскіх раёнаў.
Раёны ў сваю чаргу падзяляюцца на тэрыторыі сельсаветаў, пасёлкаў гарадскога тыпу як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і гарадоў раённага падпарадкавання.[2]
Раёны ў Беларусі падобныя да раёнаў у Расіі і федэральнай акругі ЗША. Буйныя гарады Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск падзяляюцца на гарадскія раёны.