Роберт Хубер | |
---|---|
ням.: Robert Huber | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1937[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Emil-von-Behring-Prize[d] (1982) медаль Ота Варбурга[d] (1977) медаль Рэнтгена[d] (2004) Richard Kuhn Medal[d] (1987) медаль сэра Ханса Крэбса[d] (1992) ганаровы доктар Барселонскага аўтаномнага ўніверсітэта[d] (1999) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (13 мая 1999) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Хубер (ням.: Robert Huber; нар. 20 лютага 1937[1][2][…], Мюнхен, Германія[3]) — нямецкі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1988 года.
Член Леапальдзіны (1990) і Акадэміі дэі Лінчэі, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1995) і Лонданскага каралеўскага таварыства (1999).
Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу Мюнхена па хіміі ў 1960 годзе, затым там жа праводзіў крышталяграфічныя даследаванні арганічных злучэнняў. У 1971 годзе ўзначаліў Інстытут біяхіміі Таварыства Макса Планка і пераключыўся на крышталяграфію бялку. З’яўляўся дырэктарам Інстытута да 2005 года, усе гэтыя ж гады таксама выкладаў крышталяграфію ў альма-матэр, дзе ў 2013 годзе стаў эмерытам.
За першае даследаванне крышталічнай структуры мембраннага бялку рэакцыйнага цэнтра, які ўдзельнічае ў фотасінтэзе пурпурной нясернай бактэрыі Rhodopseudomonas viridis , што забяспечыла далейшы прагрэс у разуменні механізму фотасінтэзу у вышэйшых раслін, Роберт Хубер, Хартмут Міхель і Іаган Дайзенхофер у 1988 годзе атрымалі Нобелеўскую прэмію па хіміі.
Член Баварскай акадэміі навук (1988), Еўрапейскай акадэміі (1990), Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук, Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў.
Ганаровы доктар Віленскага ўніверсітэта (2011)[6], Ягелонскага ўніверсітэта (2014)[7].
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[8][9][10].
Аўтар і сааўтар больш чым 800 артыкулаў у рэцэнзуемых навуковых часопісах. Індэкс Хірша 128.