Рой Андэрсан | |
---|---|
шведск.: Roy Andersson | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1943[1][2][…] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, мантажор, пісьменнік, рэжысёр, кінапрадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0027815 |
royandersson.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рой Андэрсан (шведск.: Roy Andersson, нар. 31 сакавіка 1943[1][2][…], Гётэбарг[3]) — шведскі кінарэжысёр. Ён стварыў шэсць поўнаметражных мастацкіх фільмаў, некалькі кароткаметражных і каля трохсот рэкламных ролікаў.
У многіх адносінах Рой Андэрсан — унікальны рэжысёр: у яго свая прадзюсарская кампанія з двума здымачнымі павільёнамі, мантажнай, гукааператарскай і кінатэатрам, што дазваляе яму прадзюсаваць і ствараць уласныя фільмы. Ён працуе без сцэнарыя і здымачнага графіка, здымае пераважна ў павільёне.
Удастоены мноства міжнародных узнагарод і прызоў. У 2014 годзе ўзнагароджаны галоўным прызам Венецыянскага кінафестывалю, «Залатым ільвом», за пастаноўку філасофскай драмы «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё» — заключнай частцы трылогіі Андэрсана аб жыццёвай сутнасці.