Руская вызваленчая армія | |
---|---|
ням.: Russische Befreiungsarmee | |
Гады існавання | 29 красавіка 1943[1] — 12 мая 1945 |
Краіна | |
Падпарадкаванне |
КВНР Галоўнакамандуючы — А. А. Уласаў (з 28 студзеня 1945)[2] |
Уваходзіць у | КВНР |
Тып | Узброеныя сілы |
Складаецца з | Пяхота, кавалерыя, ваенна-паветраныя сілы, дапаможныя часці |
Функцыя | Вядзенне баявых дзеянняў супраць савецкіх войскаў |
Колькасць |
50.000 (сакавік 1945)[3] 120.000 — 130.000 (красавік 1945) |
Дыслакацыя | Еўропа, СССР |
Мянушка | Уласаўцы |
Марш | Мы ідзём шырокімі палямі |
Рыштунак | Нямецкая і трафейная савецкая зброя |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Андрэй Уласаў, Сяргей Бунячанка, Рыгор Звераў, Віктар Мальцаў |
Руская вызваленчая армія, РВА — назва, якая гістарычна замацавалася за ўзброенымі сіламі Камітэта Вызвалення Народаў Расіі (КВНР), што ваявалі на боку Трэцяга рэйха супраць СССР, а таксама сукупнасць большасці рускіх антысавецкіх часцей і падраздзяленняў з рускіх калабарацыяністаў у складзе Вермахта ў 1943—1944 гг., які пераважна выкарыстоўваліся на ўзроўні асобных батальёнаў і ротаў[4], і сфарміраваных рознымі нямецкімі ваеннымі структурамі (штабам Войскаў СС і г.д.) падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Знакі адрознення Рускай вызваленчай арміі (нарукаўны знак) у розныя перыяды часу насілі каля 800.000 чалавек, але толькі трэцяя частка гэтай лічбы, як прызнавалася кіраўніцтвам РВА, рэальна належалі да іх руху.[5][6] Да 1944 года РВА не існавала ў якасці якога-небудзь пэўнага вайсковага фарміравання, а галоўным чынам выкарыстоўвалася нямецкімі ўладамі для прапаганды і прыцягнення добраахвотнікаў на службу. 1-я дывізія РВА была сфарміравана 23 лістапада 1944 года, крыху пазней былі створаны іншыя злучэнні, а напачатку 1945 года ў склад РВА былі ўключаны іншыя калабарацыянісцкія фарміраванні.
Армія фарміравалася гэтак жа як і, напрыклад, Паўночнакаўказскі Sonderverband Bergmann, Грузінскі легіён вермахта, — галоўным чынам, з савецкіх ваеннапалонных ці з ліку эмігрантаў. Неафіцыйна Рускую вызваленчую армію і яе членаў звалі «уласаўцамі», па прозвішчы іх кіраўніка, генерал-лейтэнанта Андрэя Уласава.