Рыхард Паўль Лозэ

Рыхард Паўль Лозэ
Дата нараджэння 13 верасня 1902(1902-09-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1988(1988-09-16)[1][4][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, архітэктар, дызайнер, графічны дызайнер, скульптар, друкар, дзеяч выяўленчага мастацтва
Месца працы
Вучоба
Уплыў Эрнст Келер[d]
Член у
Узнагароды

Рыхард Паўль Лозэ (ням.: Richard Paul Lohse; 13 верасня 1902, Цюрых — 16 верасня 1988, Цюрых) — швейцарскі мастак і графік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў канкрэтнага мастацтва.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Рыхарда памёр, калі хлопчыку было ўсяго 13 гадоў, і далей ён рос у беднасці. У 1918—1922 гадах ён вучыцца на мастака ў галіне рэкламы ў цюрыхскай Школе прыкладнога мастацтва. Уласна як мастак Рыхард Лозэ сфармаваўся самавукам, і эксперыментаваў з рознымі стылямі жывапісу. У ранні перыяд творчасці ён захапляецца экспрэсіянізмам і кубізмам. Да 1960-х гадоў Рыхард Лозэ працуе як графік для розных газет.

У 1937 годзе Рыхард Лозэ, сумесна з Леа Лёйпі, стварае авангардысцкую мастацкую групу «Альянс», у якую ўвайшлі шэраг швейцарскіх мастакоў-мадэрністаў. Лозэ ў гэты перыяд быў творча блізкі да кубістаў і некаторых прадстаўнікоў галандскай групы «Дэ Стэйл». У асяроддзі «Альянсу» зараджаўся такі кірунак у жывапісе, як канкрэтнае мастацтва.

У 1940-я гады мастак пераходзіць на пазіцыі «канкрэтнага мастацтва». Пачынаючы з 1942 года ён стварае палотны, падзеленыя гарызантальна і вертыкальна рознымі каляровымі палямі (модулямі). Гэтыя модулі складаліся з квадратаў і прамавугольнікаў, і знаходзіліся ў пэўным упарадкаванні ў адносінах адзін да аднаго. У гады Другой сусветнай вайны Рыхард Лозэ праявіў сябе як актыўны змагар з нацызмам. Ён усяляк падтрымлівае эмігрантаў з краін фашысцкага блока, удзельнічае ў нелегальнай дзейнасці. Знаходзячыся ў складзе адной з антыфашысцкіх арганізацый, мастак пазнаёміўся там са сваёй будучай жонкай, Ідай Дзюрнер. У 1947—1955 гадах Рыхард Лозэ супрацоўнічае з часопісам «Будаўніцтва і жыллё» («Bauen und Wohnen»), з 1958 года ён — адзін з рэдактараў цюрыхскага часопіса «Новая графіка». На гэтай пасадзе ён знаёміцца з такімі майстрамі, як Аўгуста Джакамеці, Ханс Арп і Ле Карбюзье.

Рыхард Лозэ быў удзельнікам выставак сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 7 (1982) у Каселі.

Зноскі

  1. а б Richard Paul Lohse
  2. Itaú Cultural Richard Paul Lohse // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. Richard Paul Lohse — 2006.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118574108 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of ZurichZürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.