Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 8—20 см (да 30 см[2]) і таўшчынёй да 5 см. Зверху шапака бугрыстая, светла-шэрага, белаватага, аліўкава-шэрага колеру. Трубчасты слой складаецца з доўгіх, амаль свабодных трубачак, жоўта-аліўкавага колеру, з дробнымі цёмна-чырвонымі порамі. Ножка даўжынёй 6—8 см і таўшчынёй да 6 см, звужаная ўнізе і ўздутая ў сярэдняй частцы. На паверхні ножкі сеткавы малюнак цёмна-чырвонага колеру. Ніжняя частка ножкі чырвоная. Мякаць грыба белая, з пахам сырой бульбы, салодкая на смак. На зломе сінее або чырванее.
Зноскі
↑Сатанінскі грыб ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.192-193
Сатанинский гриб // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2: Лимонник — Ящерицы. — С. 338—339. — 631 с. — 100 900 экз.(руск.)