Сафія Хелін | |
---|---|
Род дзейнасці | кінаактрыса |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1972[1] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Daniel Götschenhjelm[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сафія Маргарэт Ётшэн’ельм Хелін (швед. Sofia Margareta Götschenhjelm Helin; нар. 25 красавіка 1972 года, Хуўста, лён Эребру, Швецыя) — шведскі актрыса тэатра і кіно.
Бацька Сафіі быў прадаўцом, а маці — медсястрой. Калі Сафіі Хелін было 10 дзён ад нараджэння, яе шасцігадовы брат загінуў у аўтакатастрофе; праз чатыры гады пасля гэтага яе бацькі развяліся. Сафія атрымала філасофскую адукацыю ў Лундскім універсітэце. У 1994—1996 гадах Сафія Хелін вучылася ў тэатральнай школе Кале Флюгарэ. У 2001 годзе яна скончыла Стакгольмскі тэатральны інстытут. У 2012 годзе Сафія Хелін здабыла папулярнасць у многіх краінах свету дзякуючы галоўнай ролі ў серыяле «Мост». Яна таксама вядомая па фільмах «Арн: Рыцар-тампліер» і «Арн: Каралеўства ў канцы шляху». На твары і руках Сафіі — шнары, якія яна атрымала ў выніку аварыі на ровары, калі ёй было 24 гады.