Сеймур Хэрш | |
---|---|
англ.: Seymour Hersh | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, гісторык |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1937[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
George Polk Award[d] (1973) Worth Bingham Prize[d] (1969) Orwell Award[d] (2004) LennonOno Grant for Peace[d] (2004) George Polk Award[d] (1969) George Polk Award[d] (1974) George Polk Award[d] (1981) George Polk Award[d] (2004) Sam Adams Award[d] (2017) Manuel Vázquez Montalbán International Journalism Award[d] (2007) Carey McWilliams Award[d] (2005) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сеймур Майран Хэрш (англ.: Seymour Myron (Sy) Hersh; нар. 8 красавіка 1937, Чыкага, ЗША) — амерыканскі журналіст, праваабаронца, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі, лаўрэат прэміі «За ўклад у развіццё свабоднай прэсы фонду сродкаў масавай інфармацыі» ў Лейпцыгу, лаўрэат прэміі Рыдэнаура (2005).
Нарадзіўся ў яўрэйскай[3] сям’і, у Чыкага. У Чыкагскім універсітэце атрымаў журналісцкую адукацыю. Міжнародная вядомасць прыйшла да яго падчас вайны ў В’етнаме, калі ён раскрыў учыненую амерыканскімі вайскоўцамі бойню ў Сангмі, пасля чаго стаў лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі. Працаваў у агенцтвах Юпі і АП, у газеце «Нью-Ёрк Таймс», у апошнія гады — аглядальнік штотыднёвіка «Нью-Ёркер». З яго артыкулаў у часопісе «Нью-Ёркер» свет упершыню даведаўся аб жорсткім абыходжанні амерыканскіх ваенных з іракскімі зняволенымі ў турме «Абу-Грэйб». У маі 2015 года выступіў у London Review of Books з артыкулам, у якім падвергнуў сумневу афіцыйную версію ўладаў ЗША аб ліквідацыі Усамы бен Ладэна.
Аўтар некалькіх публіцыстычных кніг і дакументальных фільмаў. Лічыцца адным з лепшых амерыканскіх аўтараў, якія працуюць у жанры журналісцкага расследавання.