Семіха Берксой | |
---|---|
турэцк.: Semiha Berksoy | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 мая 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 2004[1][2] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Zeliha Berksoy[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Інструменты | вакал |
Узнагароды |
Семіха Берксой (турэцк.: Semiha Berksoy, нар. 24 мая 1910, Канстанцінопаль, Асманская імперыя — 15 жніўня 2004, Стамбул, Турцыя) — турэцкая оперная спявачка і актрыса тэатра і кіно. Лічыцца першай опернай спявачкай Турцыі. Дзяржаўны артыст Турцыі (1998).
Нарадзілася ў Стамбульскім квартале Чэнгелькёй. Маці была мастачкай. Семіха вучылася ў Стамбульскай кансерваторыі.
Кар’ера Семіхі Беркса пачалася з ролі Семіхі ў першым турэцкім гукавым фільме «İstanbul Sokaklarında», знятым Мухсінам Эртугрулам у 1931 годзе. Затым грала ў аперэтах у стамбульскіх тэатрах. У 1934 годзе выканала першую турэцкую оперу «Özsoy». У тым жа годзе яна дэбютавала на міжнароднай сцэне, выступіўшы ў Германіі і Партугаліі. У 1939 годзе Семіха Берксой выканала арыю Арыядны з оперы «Арыядна на Наксасе».
У 1972 годзе завяршыла кар’еру опернай спявачкі, але працягнула граць у тэатры[4].
Памерла 15 жніўня 2004 года ў Стамбуле ад ускладненняў пасля аперацыі на сэрцы. У Семіхі засталася дачка Зеліха Берксай[4].
24 мая 2019 года, у дзень ста дзевяці гадоў з дня нараджэння Сяміхі Беркса, Кампанія Гугл выпусціла дудл, прысвечаны ёй[5].