Скот Паркер

Футбол
Скот Паркер
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Скот Мэцью Паркер
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1980(1980-10-13)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства  Англія
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1990—1997 Англія Чарльтан Атлетык
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2004 Англія Чарльтан Атлетык 128 (9)
2000—2001   Англія Норвіч Сіці 6 (1)
2004—2005 Англія Чэлсі 15 (1)
2005—2007 Англія Ньюкасл Юнайтэд 55 (4)
2007—2011 Англія Вест Хэм Юнайтэд 113 (10)
2011—2013 Англія Тотэнхэм Хотспур 50 (0)
2013—2017 Англія Фулхэм 119 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2001 Англія Англія (да 21) 11 (0)
2003—2013 Англія Англія 18 (0)
Трэнерская кар’ера
2019—2021 Англія Фулхэм
2021—2022 Англія Борнмут
2022—2023 Бельгія Бругэ
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 чэрвеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скот Мэцью Паркер (англ.: Scott Matthew Parker; нар. 13 кастрычніка 1980, Ламбет, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст (цэнтральны паўабаронца) і трэнер. За нацыянальную зборную Англіі правёў 18 гульняў.

Нарадзіўся ў прадмесці Лондана ў Ламбет. Займаўся ў футбольнай акадэміі «Чарльтан Атлетык», у ліпені 2004 года перайшоў у «Чэлсі», пасля сезона ў складзе «арыстакратаў» сышоў у «Ньюкасл Юнайтэд», быў іграком таксама «Вест Хэм Юнайтэд», «Тотэнхэм Хотспур» і «Фулхэма».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

За «Чарльтан Атлетык» згуляў 128 матчаў і забіў 9 мячоў, пасля чаго ў 2004 годзе перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы дагавор на 4,5 гады. Сума трансферу склала 12 млн фунтаў. Паркер быў першапачаткова падпісаны, як зменшчык для Клода Макелеле і Фрэнка Лэмпарда, што давала яму не надта шмат шанцаў з’явіцца на полі. Ён забіў свой адзіны гол за «Чэлсі» ў матчы з супраць клуба «Портсмут».

У ліпені 2005 года Паркер быў прададзены ў «Ньюкасл Юнайтэд» за 6,5 млн фунтаў. Паркер стаў рэгулярным іграком першай каманды і быў адным з нямногіх, хто здолеў паказаць стабільную гульню на працягу ўсяго сезона, які «Ньюкасл» скончыў на сёмым месцы. Ён забіў свой першы гол за «сарок» у гульні супраць свайго былога клуба «Чарльтана», у якой яго каманда прайграла з лікам 3:1. У сакавіку 2006 года з-за монануклеёзу сезон для іграка быў скончаны, з-за чаго ён не здолеў пазмагацца за месца ў зборнай перад чэмпіянатам свету 2006 года. У ліпені 2006 года Паркер стаў капітанам каманды.

У чэрвені 2007 года «Вест Хэм Юнайтэд» набыў Скота Паркера за 7 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэты перыяд стаў для іграка настолькі ўдалым, што з 2008 па 2011 гады Скота тройчы разоў прызнавалі найлепшым іграком клуба. Дзякуючы выдатнай гульне ў складзе «малатабойцаў» 31 жніўня 2011 года «Тотэнхэм Хотспур» набыў іграка за 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў.

19 жніўня 2013 года Паркер падпісаў трохгадовы кантракт з «Фулхэмам»[3]. Па выніках сезона 2013/14 «Фулхэм» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, аднак Паркер застаўся ў камандзе і пазней стаў яе капітанам. У чэрвені 2017 года абвясціў аб завяршэнні прафісійнай кар’еры[4].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны дэбют Паркера за нацыянальную зборную Англіі адбыўся 16 лістапада 2003 года, калі ён замяніў на полі на 66-й хвіліне Уэйна Руні[5].

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2019 года часова ўзначаліў «Фулхэм» пасля звальнення Клаўдзіа Раньеры[6], а ў маі таго ж года быў зацверджаны галоўным трэнерам[7]. Па выніках сезона 2019/20 «Фулхэм» вярнуўся ў Прэм’ер-лігу, аднак на наступны год зноў выбыў у Чэмпіёншып.

У чэрвені 2021 года Паркер, пакінуўшы «Фулхэм», узначаліў «Борнмут»[8]. У жніўні 2022 года быў звольнены з «Борнмута» пасля паражэння 0:9 ад «Ліверпула»[9].

У снежні 2022 года стаў галоўным трэнерам бельгійскага «Бругэ», аднак пакінуў клуб ужо ў сакавіку 2023 года, на наступны дзень пасля разгромнага паражэння ад «Бенфікі» ў Лізе чэмпіёнаў з лікам 1:5.

«Чэлсі»:

Зноскі