Соф'я Вітаўтаўна | ||||
---|---|---|---|---|
Zofia Witoldowna | ||||
| ||||
| ||||
|
||||
Папярэднік | Еўдакія Дзмітрыеўна | |||
Пераемнік | Марыя Яраслаўна Бароўская | |||
|
||||
Нараджэнне |
1371 |
|||
Смерць |
5 ліпеня 1453 |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Гедзімінавічы, Рурыкавічы | |||
Бацька | Вітаўт | |||
Маці | Ганна Святаслаўна | |||
Муж | Васіль I Дзмітрыевіч[1][2] | |||
Дзеці | Ганна, Юры, Іван, Анастасія, Данііл, Васіліса, Сімяон, Марыя, Васіль II | |||
Веравызнанне | праваслаўе | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Соф'я Вітаўтаўна (каля 1371 — 5 ліпеня 1453[3], паводле іншых звестак — 15 чэрвеня[4]) — вялікая княгіня, жонка маскоўскага гаспадара Васіля I, маці Васіля II. Дачка вялікага князя літоўскага Вітаўта Вялікага і яго 2-й жонкі смаленскай князёўны Ганны Святаслаўны.
Вобраз энергічнай і смелай княгіні знайшоў шырокае адлюстраванне ў мастацтве[3].
Соф'ю сасваталі Васілю I у 1390, калі Вітаўт разам з радзінай знаходзіўся ў выгнанні ў Мальбарку[3]. Праз Пскоў і Ноўгарад прыбыла ў Маскву, вяселле адбылося 1 верасня 1391. Дзякуючы гэтаму шлюбу паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Масквой усталяваліся працяглыя мірныя дачыненні.
Неаднаразова наведвала бацькоў у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1399 і 1408 сустракалася з бацькам у Смаленску, яшчэ раз яны пабачыліся праз дванаццаць гадоў, калі Вітаўту было ўжо за 72, а Соф'і — за 50[5]. У 1417 Васіль I у сваім тастаменце перадаваў сталец малалетняму сыну Васілю, апекунамі над ім і Соф'яй Вітаўтаўнай прызначаліся Вітаўт і ўдзельныя князі.
Па смерці Васіля I (27 лютага 1425) і намінальнай перадачы ўлады сыну Васілю II узначаліла маскоўскі ўрад, павяла ўзброеную барацьбу з прэтэндэнтамі на прастол Юрыем Дзмітрыевічам (братам Васіля I), яго сынамі Дзмітрыем Шамякам і Васілём Касавокім. Спярша Юрый Дзмітрыевіч мусіў адмовіцца ад уласных прэтэнзій, але па смерці Вітаўта (1430) у 1433 ён гвалтоўна пазбавіў Васіля II вялікага княжання.
Выехала з Масквы спачатку ў Цвер, потым у Кастраму, дзе яе зняволілі. Аднак у 1343 Юрый Дзмітрыевіч памёр, і Васіль II зноў заняў сталец. Неўзабаве ён выступіў супраць татараў, якія ў 1445 занялі Ніжні Ноўгарад, але ў бітве патрапіў у палон — у непрытомнасці ад шабельнага ўдару.
У 1446 за вялізныя грошы выкупіла Васіля II з татарскага палону. Збор такіх сродкаў выклікаў сярод маскоўскага баярства смуту. Таго ж года Васіль Шамяка зняволіў Соф'ю Вітаўтаўну і выслаў яе ў Чухламу, потым у Каргапаль[3]. Васіля II адвезлі ў Маскву ў двор Шамякі, дзе 20 лютага 1446 яго асляпілі і з жонкай саслалі ва Угліч.
Выявіла цвёрдасць характару і энергію да дзеянняў, здолеўшы арганізаваць сваіх прыхільнікаў. Іхныя дружыны пачалі сцягвацца да Угліча. Князь Васіль II прыбыў у Цвер. У 1450 Шамяку разбілі пад Галічам, у выніку чаго ён мусіў збегчы ў Ноўгарад, дзе неўзабаве памёр[5].
У 1451 пры адсутным Васілю II кіравала абаронай Масквы ад татараў. Натхнёныя гераізмам 80-гадовай Соф'і Вітаўтаўны, маскавіты паспяхова адбілі ўсе штурмы. Татары мусілі «з вялікай ганьбаю» вярнуцца ў родныя стэпы[6].
Паводле запісаў у адным з рукапісаў Троіца-Сергіевай лаўры з XV ст. дата смерці Соф'і Вітаўтаўны не 5 ліпеня, а 15 чэрвеня 1453 года.[4]
Перад смерцю прыняла манаства з імем Еўфрасіння[3]. Пахавалі вялікую княгіню ў Маскоўскім Узнясенскім манастыры.
У шлюбе з Васілём I мела 5 хлопцаў, з якіх выжыў толькі адзін, і 4 дзяўчынкі: