Станіслаў Ежы Лец | |
---|---|
польск.: Stanisław Jerzy Lec | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Stanisław Jerzy de Tusch-Letz |
Псеўданімы | Stach |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1966[4][1][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, аўтар афарызмаў |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Станіслаў Ежы Лец (польск.: Stanisław Jerzy Lec; 6 сакавіка 1909, Лемберг, Аўстра-Венгрыя — 7 мая 1966, Варшава, Польшча) — выдатны польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык і афарыст XX стагоддзя.
Нарадзіўся 6 сакавіка 1909 года ў Лембергу (Аўстра-Венгрыя). У 1933 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт. У 1941—43 гадах быў вязнем нацысцкага канцлагера. У 1946—50 гадах — аташэ Польскай місіі ў Вене.
Памёр 7 мая 1966 года ў Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках.
Першая кніга вершаў — «Колеры» (1933). Аўтар зборнікаў рэфлексійна-лірычных вершаў «Палявы блакнот» (1946), «Іерусалімскі рукапіс» (1956), «Да Авеля і Каіна» (1961), «Паэмы, падрыхтаваныя да скоку» (1964), а таксама сатырычных твораў і фрашак (зборнікі «Заасад», 1935; «Прагулка цыніка», 1946; «Здзекуюся і пытаюся пра дарогу», 1959, і інш.). Майстар кароткага філасофскага парадоксу. У цыклах афарызмаў «Непрычасаныя думкі» (1957), «Новыя непрычасаныя думкі» (1964) пры дапамозе жарту, іроніі, сарказму, алюзіі, гульні слоў выказваў пратэст супраць дагматызму і любых форм гвалту над асобай.