Станіслаў Костка Нейман | |
---|---|
чэшск.: Stanislav Kostka Neumann | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Stanislav Kostka Neumann, Antikrist[1], Apostata[1], Brutus[1], Capriccio[1], Civis Bohemicus[1], Dr. Hynek Záruba[1], Ego[1], Kozoroh[1], Kupidos[1], Lokalides[1], Marius[1], Tomáš ze Smíchova[1], Jan Bedrna[1], Jindřich Bedrna[1], Jaroslav Kudrna[1], Petr Pohan[1], Jan Poupa[1], K. Protiva[1], Ladislav Rozvoda[1], Petr Skála[1], Ladislav Sýkora[1], Jiří Votoček[1] і Ivan Červený[1] |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1875[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1947[4][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Бацька | Stanislav Neumann[d] |
Жонка | Kamilla Neumannová[d] і Božena Neumannová[d] |
Дзеці | Stanislav Neumann[d] і Kamila Značkovská-Neumannová[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, эсперантыст, перакладчык, літаратурны крытык, журналіст, пісьменнік, палітык, крытык, выдавец, мастацкі крытык, анархіст, празаік, публіцыст, рэдактар |
Гады творчасці | 1895—1947 |
Жанр | паэзія, проза |
Мова твораў | чэшская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Народны артыст Чэхаславакіі[d] (23 лістапада 1945) |
![]() |
Ста́ніслаў Ко́стка Не́йман (чэшск.: Stanislav Kostka Neumann; 5 чэрвеня 1875, Прага, Аўстрыйская імперыя — 28 чэрвеня 1947, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі паэт. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1945).
Вучыўся ў Гандлёвай акадэміі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху чэшскай моладзі «Омладзіна », быў зняволены. Дэбютаваў сімвалісцкімі зборнікамі «Я — апостал новага жыцця» (1896) і «Слава сатаны сярод нас» (1897). Ідэямі нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення прасякнуты зборнікі «Сон пра натоўп, які страціў надзею, і іншыя вершы» (1903), «Чэшскія песні» (1910). Антыфашысцкі пафас характэрны для паэтычных зборнікаў «Сэрца і хмары» (1935), «Саната зямных даляглядаў» (1937), «Бяздонны год» (1945), «Зачумленыя гады» (1946). Аўтар зборнікаў пейзажнай і філасофскай лірыкі («Кніга лясоў, узгоркаў і вод», 1914), інтымнай («Каханне», 1933), кніг публіцыстыкі і мемуараў.
На беларускую мову паасобныя яго вершы пераклалі М. Аўрамчык, М. Гамонка, X. Жычка, К. Кірэенка, М. Машара, С. Шушкевіч і інш.