Агульная інфармацыя | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | Парк-Сіці, Юта, ЗША |
Дата смерці | 6 мая 2017[1][2] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Рост | 178 см |
Вага | 91 кг |
Кар’ера | |
Пазіцыя | пілот |
Трэнер | Браян Шаймер |
У зборнай | з 1998 |
Статус | спаборнічае |
Вынікі | |
Кубак свету | |
Кубак свету сярод двоек | 1 (2006/07) |
Кубак свету сярод чацвёрак | 1 (2009/10) |
Кубак свету ў камбінацыі | 1 (2006/07) |
Апошняе абнаўленне: 2 снежня 2010 | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стывен Хо́лкамб (англ.: Steven Holcomb, народжаны Leppik, нар. 14 красавіка 1980, Парк-Сіці, штат Юта) — амерыканскі бабслеіст, алімпійскі чэмпіён 2010 года і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы, шматразовы чэмпіён свету.
Да прыходу ў бабслей Стывен 7 гадоў адслужыў у Нацыянальнай гвардыі Юты.[5] Падчас службы атрымаў 7 узнагарод. 12 гадоў займаўся гарналыжным спортам. У цяперашні час Стывен Холкамб — адзін з лідараў сусветнага бабслея, як у спаборніцтвах двоек, так і ў чацвёрках.
У 2001 годзе ў Стывена выявілі дэгенератыўную хваробу вачэй кератаконус. Нягледзячы на тое, што зрок стаў пагаршацца, Холкамб не пераставаў удзельнічаць у спаборніцтвах. Падчас лячэння на Алімпійскіх гульнях у 2006 годзе ў спаборніцтвах двоек Стывен заняў 14-е месца, а ў чацвёрках — 6-е.[6][7] У 2007 годзе заваяваў тытул чэмпіёна свету ў двойках.
Аднак Стывен выявіў, што акуляры і кантактныя лінзы не моцна дапамагалі ў пілатаванні, стаў разумець, што вядзе боб хутчэй на навобмацак. У мінулым адзіным варыянтам лячэння была перасадка рагавіцы. Аднак у 2008 годзе доктар Браян Боксер Уочлер параіў новае эксперыментальнае лячэнне, якое магло б вярнуць зрок. Уся працэдура заняла 20 хвілін.[8] І ўжо ў тым жа годзе Стывен і яго каманда «Начны цягнік» («Night Train») працягнулі дамінаваць у кубку свету. У 2009 годзе выйгралі чэмпіянат свету ў чацвёрках. А затым у 2010 годзе заваявалі залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Гэта быў першы поспех бобслейной каманды з ЗША за 62 гады.
У лістападзе 2012 года Стывен выпусціў аўтабіяграфію «Але цяпер я бачу» («But Now I See»). У гэтай кнізе распавядае пра самую глыбокую дэпрэсію, якая суправаджала яго падчас хваробы, але ён захоўваў веру і надзею ў тое, што здзейсніць сваю мару і заваюе алімпійскія медалі. У цяперашні час Стывен у перапынках паміж спаборніцтвамі і трэніроўкамі вывучае кампутарныя інфармацыйныя сістэмы ва ўніверсітэце.
На Алімпіядзе 2014 у Сочы стаў бронзавым прызёрам (двойкі).