Сфорца | |
---|---|
Перыяд | загас у 1535 годзе |
Тытул: | Герцагі Міланскія |
Родапачынальнік: | Муцыа Атэндола (1369—1423) |
Кагнаты: | сям'я Вісконці |
Радзіма | Італія |
Сфорца — кіруючая дынастыя ў Італіі перыяду Рэнесансу, герцагі Міланскія.
Заснавальнікам роду быў Муцыа Атэндола (1369—1423), празваны «Сфорца» (ад італ.: sforzare — «напружваць, душыць», дзеяслоў, утвораны ад італ.: forza — «сіла»), кандацьер з Раманьі, які служыў неапалітанскім каралям з анжуйскай дынастыі.
Яго сын Франчэска Сфорца стаў кіраваць Міланам з 1450 г., стаўшы герцагам пасля свайго цесця, апошняга з роду Вісконці. У гэтай сям'і быў шэраг добрых кіраўнікоў, роўна як і некалькі дэспатаў, некаторыя з якіх былі разумова неўраўнаважанымі.
Пасля род Сфорца злучыўся з сям'ёй Борджыа праз палітычны шлюб Лукрэцыі Борджыа і Джавані Сфорца (пабочнага сына Кастанца Сфорца).
Міланскае герцагства складалася з вялікай часткі Ламбардыі, Генуі, Павіі і Пармы. Кіраўнікі з дынастыі Сфорца спрыялі ператварэнню Мілана ў значны культурны цэнтр.
Са смерцю Франчэска II дынастыя Сфорца спынілася; у 1535 Мілан увайшоў у склад уладанняў Іспаніі.
Сфорца на Вікісховішчы |