Сяргей Валер’евіч Мазякін

Хакей
Сяргей Мазякін
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сакавіка 1981(1981-03-30) (43 гады)
Яраслаўль, РСФСР, СССР
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 180
Вага 87
Пазіцыя Крайні нападаючы
Хват правы
Драфт НХЛ У 2002 годзе выбраны ў 9 раўндзе пад агульным 263-м нумарам клубам «Каламбус Блю Джэкетс»
Клубная кар’ера[* 1]
ХК Металург Магнітагорск
Атлант[d]
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Канада 2008
Золата Швейцарыя 2009
Срэбра Германія 2010
Срэбра Чэхія 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Мазякін (руск.: Сергей Мозякин; 30 сакавіка 1981, Яраслаўль, СССР) — расійскі хакеіст, нападнік магнітагорскага клуба «Металург» і зборнай Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2009). Добра вядомы дзякуючы сваёй выніковасцю.

У маладыя гады Сяргей выступаў у канадскім клубе «Валь-д’Ор Фарорс». У 2002 годзе быў задрафтаваны ў дзявятым раўндзе пад нумарам 263 за клуб «Каламбус Блю Джэкетс». У расійскай лізе дэбютаваў у сезоне 2000—2001 гадоў за маскоўскі ЦСКА, за які правёў некалькі сезонаў.

З 2006 года на працягу пяці гадоў Сяргей выступаў у складзе мыцішчанскага «Атланта», дзе быў капітанам каманды і заваяваў мноства індывідуальных узнагародаў. З 2011 года з’яўляецца іграком магнітагорскага «Металурга». У лютым 2013 года падоўжыў кантракт з клубам на пяць гадоў да канца сезону 2017—2018 гадоў[1].

У сезоне 2013—2014 гадоў стаў уладальнікам Кубка Гагарына.

Сяргей з’яўляецца сталым членам зборнай Расіі. Разам са зборнай станавіўся чэмпіёнам свету 2008 года і 2009 года.

Зноскі