Сілы бяспекі Косава | |
---|---|
Эмблема Сіл бяспекі Сцяг Сіл бяспекі | |
Гады існавання | з 21 студзеня 2009 |
Краіна | |
Тып | узброеныя сілы |
Вядомыя камандзіры | прэзідэнт Косава[d] |
Сайт | mod.rks-gov.net/?page=2,1 |
Сілы бяспекі Косава (алб.: Forca e Sigurisë së Kosovës — узброеныя фарміраванні (паводле афіцыйнай пазіцыі Сербіі — незаконныя) часткова прызнанай Рэспублікі Косава, якія знаходзяцца ў стане стварэння пасля аднабаковага абвяшчэння албанцамі незалежнасці Косава ад Сербіі 17 лютага 2008 года . Плануецца пераўтварэнне ва Узброеныя сілы Косава.
|
У адпаведнасці з рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 1244 і Куманаўскім ваенна-тэхнічным пагадненнем, пасля вайны НАТА супраць Югаславіі былі створаны калектыўныя міжнародныя сілы бяспекі KFOR, якія ўступілі ў Косава 12 чэрвеня 1999 года. У сілы KFOR ўваходзяць 30 краін (23 з іх — члены НАТА). Месцам размяшчэння сіл з’яўляюцца базы Camp Bondsteel, Camp Villagio і Camp Film City[1].
У адпаведнасці з рэзалюцыяй, задачамі KFOR абвяшчаліся забеспячэнне бяспекі, прадухіленне аднаўлення узброеных дзеянняў[2], раззбраеньне Арміі Вызваленьня Косава і аказанне дапамогі ў аднаўленні грамадзянскіх інстытутаў[3]. Пачынаючы з чэрвеня 2008 года да задач KFOR таксама дадалося задача навучання і фарміравання косаўскай службы па ліквідацыі надзвычайных сітуацый — Корпуса абароны Косава, і узброеных сіл Косава[4].
Максімальная колькасць KFOR дасягала 50 тысяч ваеннаслужачых, а ў цяперашні час — каля 5000 салдат і афіцэраў[5].
Корпус абароны Косава (алб.: Trupat e Mbrojtjes së Kosovës) — грамадзянскі орган улады, створаны 21 верасня 1999 года пад эгідай UNMIK. У яго ўвайшлі шматлікія былыя ўдзельнікі Арміі Вызвалення Косава. Орган узначаліў Агім Чэку, ён жа курыраваў працэс дэмабілізацыі АВК і фарміравання батальёнаў Корпуса[6].
Корпус налічваў 7 рэгіянальных груп, у кожнай з якой меліся некалькі атрадаў (усяго ад 3[7] да 5 тысяч чалавек). Некаторым прадстаўнікам фарміраванняў Корпуса было дазволена насіць зброю (200 адзінак для ўсіх войскаў, плюс 500 — на складах). Корпус фінансаваўся НАТА і ААН, забяспечваў ваеннаслужачых форменнай вопраткай, а таксама аплачваў працу на будаўніцтве дарог, пры ліквідацыі пажараў і экалагічных катастроф[8].
У сакавіку 2008 года KFOR і Корпус абароны Косава пачалі падрыхтоўкі да фарміравання новых сіл бяспекі. Па плане Сілы бяспекі павінны ўключаць 2,500 байцоў у часцях пастаяннай гатоўнасці і 800 рэзервістаў ва ўзросце 19—35 гадоў[9] Кіраўніком Генеральнага штаба прызначаны генерал-лейтэнант Сулейман Селімі.[10]
З 21 студзеня 2009 года Сілы бяспекі Косава замянілі Корпус абароны Косава.
4 сакавіка 2014 года прынята рашэнне з нагоды пераўтварэнні Сіл Бяспекі ва Узброеныя сілы Косава[11]. Міністэрства бяспекі будзе перайменавана ў Міністэрства абароны[12]. Як заявіў прэм’ер-міністар Хашым Тачы, узброеныя сілы будуць налічваць 5 тысяч чалавек у рэгулярных войсках і 3 тысячы рэзервістаў[13].
У сакавіку 2016 года прэзідэнт Хашым Тачы перадаў на зацвярджэнне косаўскаму парламента законапраект аб пераўтварэнні Сіл бяспекі Косава (СБК) ва Узброеныя сілы Косава. Пры гэтым ён сказаў, што калі парламент не прагаласуе за гэты законапраект, то сыдзе ў адстаўку. Таксама Тачы падкрэсліў, што «заканадаўчы орган, які не прагаласуе за стварэнне арміі ўласнай краіны, павінен быць распушчаны»[14]. 15 лютага 2017 года парламент Косава прагаласаваў за стварэнне паўнавартаснай арміі. Рашэнне было прынята аднагалосна, аднак дэпутаты партыі «Сербскі спіс» байкатавалі гэтае галасаванне[15][16].
Генералы | |||
---|---|---|---|
radhë | Gjenerallejtënant | Gjeneralmajor | Gjeneralbridage |
званне | Генерал-лейтэнант | Генерал-маёр | Брыгадны генерал |
Штабс-афіцэры | Афіцэры | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
radhë | Kolonel | Nënkolonel | Major | Kapiten | Toger | Nëntoger |
званне | Палкоўнік | Падпалкоўнік | Маёр | Капітан | Першы лейтэнант | Другі лейтэнант |
Ніжэйшыя афіцэры | Радавы склад | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
radhë | Rreshter i parë | Rreshter Major | Kapter | Rreshter | Tetar | Ushtar |
званне | Сяржант-маёр | Першы сяржант | Штаб-сяржант | Сяржант | Капрал | Радавы |
Генералы | |||
---|---|---|---|
radhë | Gjenerallejtënant | Gjeneralmajor | Gjeneralbridage |
званне | Генерал-лейтэнант | Генерал-маёр | Брыгадны генерал |
Штабс-афіцэры | Афіцэры | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
radhë | Kolonel | Nënkolonel | Major | Kapiten | Toger | Nëntoger |
званне | Палкоўнік | Падпалкоўнік | Маёр | Капітан | Першы лейтэнант | Другі лейтэнант |
Ніжэйшыя афіцэры | Радавы склад | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
radhë | Rreshter i parë | Rreshter Major | Kapter | Rreshter | Tetar | Ushtar |
званне | Сяржант-маёр | Першы сяржант | Штаб-сяржант | Сяржант | Капрал | Радавы |