Горад
Сірак'юс
Syracuse
| ||||||||||||||||||||||||||||
Сірак’юс (англ.: Syracuse) — горад у ЗША, у цэнтральнай частцы штата Нью-Ёрк, на паўдарозе паміж гарадамі Олбані і Бафала, на паўднёвым беразе возера Анандага. Адміністрацыйны цэнтр графства Анандага. Насельніцтва 147 306 жыхароў (2000).
У XVII стагоддзі на месцы горада знаходзілася стаўка саюза іракезскіх індзейцаў. Першымі еўрапейцамі, якія апісалі гэтую мясцовасць, былі французы (у прыватнасці, Самюэль дэ Шамплен у 1615 годзе). У 1655 годзе на месцы сучаснага горада была заснавана езуіцкая місія і невялікі форт, якія былі неўзабаве пакінутыя з-за частых вылазак індзейцаў і балоцістага месцазнаходжання. Сучасны горад паўстаў у 1786 годзе як цэнтр солеварэння.