Тааві Рыйвас

Тааві Рыйвас
эст.: Taavi Rõivas
прэм’ер-міністр Эстоніі
26 сакавіка 2014 — 23 лістапада 2016
Папярэднік Андрус Ансіп
Пераемнік Юры Ратас
Leader of Estonian Reform Party[d]
з 6 красавіка 2014
дэпутат Рыйгікогу[d]
30 сакавіка 2015 — 8 красавіка 2015
дэпутат Рыйгікогу[d]
з 27 сакавіка 2007
дэпутат Рыйгікогу[d]
з 23 лістапада 2016
дэпутат Рыйгікогу[d]
27 сакавіка 2011 — 11 снежня 2012
дэпутат Рыйгікогу[d]
4 красавіка 2019 — 15 снежня 2020
Пераемнік Marko Torm[d]
Minister of Social Affairs[d]
11 снежня 2012 — 26 сакавіка 2014
Папярэднік Ханна Пеўкур

Нараджэнне 26 верасня 1979(1979-09-26)[1][2] (45 гадоў)
Жонка Луіза Вярк[d]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Order of the National Coat of Arms, 2nd Class Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тааві Рыйвас (эст.: Taavi Rõivas; 26 верасня 1979, Талін, СССР) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі з 26 сакавіка 2014 года[3]. З’яўляецца адным з самых маладых кіраўнікоў глаў дзяржаў і ўрадаў у свеце.

Тааві Рыйвас нарадзіўся ў Таліне ў 1979 годзе, там ён вучыўся ў школе. Скончыў Тартускі ўніверсітэт. З юных гадоў ён з’яўляўся членам Партыі Рэформаў.

Са снежня 2012 года ён займае пасаду міністра сацыяльных спраў. Да гэтага, у перыяд 2011—2012 гадоў ён быў старшынёй парламенцкай камісіі па справах ЕС. Ён таксама працаваў старшынёй фінансавай камісіі Рыйгікогу і саветнікам прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа па пытаннях сацыяльнай і сямейнай палітыкі. У 2004—2005 гадах ён займаў пасаду старэйшыны талінскага раёна Хааберсты, перад гэтым быў саветнікам і кіраўніком бюро міністра народанасельніцтва.

У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны Андрус Ансіп заявіў, што ён вырашыў застацца толькі кіраўніком партыі і пакінуць пасаду главы ўрада. Па яго рэкамендацыі прэзідэнт краіны Тоамас Хендрык Ільвес 15 сакавіка назваў кандыдатам у прэм’ер-міністры краіны Тааві Рыйваса[4]. Прысягу новы ўрад прынёс 26 сакавіка[5].

Тааві Рыйвас жыве ў грамадзянскім шлюбе з поп-спявачкай Луізай Вярк, у іх ёсць дачка Мійна Рыхана 2009 года нараджэння[6][7]. Акрамя эстонскай мовы ведае англійскую, рускую і фінскую[8].

Зноскі

  1. Taavi Rõivas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Taavi Roivas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Андрус Ансіп вызваліў свой кабінет для Тааві Рыйваса. Архівавана 28 сакавіка 2014.
  4. Новы склад урада Тааві Рыйваса стане вядомы да аўторку. Архівавана 28 сакавіка 2014.
  5. Новая кааліцыя дала прысягу, прэзідэнт Ільвес абвясціў склад урада.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2014. Праверана 10 красавіка 2015.
  6. Тэма дня: Прэм'ер-міністр Тааві Рыйвас абяцаў жаніцца(недаступная спасылка). Столица. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 2015-2-22.
  7. Рыйвас, Таави. ТАСС. Праверана 2015-2-22.
  8. Viron tuleva pääministeri Taavi Rõivas, 34: Emme saa Suomea kiinni elintasossa. Архівавана 23 сакавіка 2014.