Тачпад (англ.: touchpad — сэнсарная пляцоўка), сэнсарная панэль — указальная прылада ўводу, часцей за ўсё ўжываецца ў ноўтбуках. Таксама існуюць мадэлі клавіятур, сумешчаныя з тачпадам.
Як і іншыя ўказальныя прылады, тачпад звычайна ўжываецца для кіравання курсорам шляхам перасоўвання пальца па паверхні прылады. Тачпады маюць разнастайныя памеры, але звычайна іх плошча не перавышае 50 см². Форма ўвасаблення — часцей за ўсё прастакутнік, але існуюць мадэлі і ў форме круга[1].
Кампанія Apple традыцыйна выкарыстоўвае для пазначэння тачпада слова «трэкпад» (англ.: trackpad).
Да тачпадаў у ноўтбуках ужываліся трэкпоінты і трэкболы.
У 1988 годзе Джордж Герфайдэ (англ.: George E. Gerpheide) вынайшаў сэнсарную пляцоўку (тачпад). Фірма Apple ліцэнзавала яго праект і пачала ўжываць яго ў сваіх ноўтбуках PowerBook, пачынаючы з 1994 года. З той пары тачпад стаў найбольш распаўсюджанай прыладай кіравання курсорам для ноўтбукаў.
Работа тачпадаў заснавана на вымярэнні ёмістасці пальца ці вымярэнні ёмістасці паміж сэнсарамі. Сэнсары ёмістасці змешчаны ўздоўж вертыкальнай і гарызантальнай восей тачпада, што дазваляе вызначыць каардынату пальца з патрэбнай дакладнасцю.
Паколькі работа прылады заснавана на вымярэнні ёмістасці, тачпад не будзе працаваць, калі вадзіць па ім якім-небудзь неправодзячым прадметам, напрыклад, канцом алоўка. У выпадку ўжывання тачпад будзе працаваць толькі пры дастатковай плошчы дотыку. Вільготныя пальцы ўскладняюць працу тачпада.
Тачпады з’яўляюцца прыладамі з даволі нізкай раздзяляльнасцю. Гэтага досыць для ўжывання іх у штодзённай рабоце за камп’ютарам (у офісных праграмах, вэб-браўзеры, лагічных гульнях), але гэта ўскладняе работу ў графічных праграмах і робіць вельмі нязручнай гульню ў шутарах.
Аднак у тачпадаў ёсць і шэраг пераваг у параўнанні з іншымі маніпулятарамі:
Тачпады ноўтбукаў Apple, Asus, а таксама амаль любыя ад Synaptics (з дапамогай асобнай праграмы[2]) могуць імітаваць націсканне правай кнопкі і кола без ужывання дадатковых кнопак:
Таксама маюцца разнастайныя жэсты, у якіх ужываюцца і чатыры пальцы.
Тачпад адключаецца на ноўтбуку спалучэннем клавішаў Fn (побач з кнопкай Ctrl) + F10 (ці адна з кнопак ад F1 да F12). На некаторых ноўтбуках тачпад адключаецца асобнай кнопкай.
Асноўныя вытворцы тачпадаў: