Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тршэбіч (чэшск.: Třebíč) — горад на захадзе Маравіі, у паўднёва-ўсходняй частцы краю Высачына. Тршэбіч ляжыць на рацэ Іглаве. Лёгкая (гарбарна-абутковая і трыкатажная) і харчовая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка. Насельніцтва прыблізна 40 тыс. жых.
Тршэбіч атрымаў правы каралеўскага горада ў XIV стагоддзі. Сярод славутасцей вылучаюцца старажытны храм Дзевы Марыі і Св. Пракопа, вежа (вышынёй 75 м) і царква Св. Марціна, шматлікія рэнесансныя будынкі.
Добра захаваўся яўрэйскі квартал (былое гета), які ўключае старую сінагогу і адны з найстарэйшых у Еўропе яўрэйскіх могілак. Яўрэйскі квартал і базіліка Св. Пракопа ўключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.