Трыхаглос

Трыхаглос

Геаглос валасісты (Trichoglossum hirsutum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichoglossum Boud., 1885


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181630
NCBI  265103
EOL  19224
MB  5556

Трыхагло́с[1] (Trichoglossum) — род сумчатых грыбоў сямейства геаглосавыя (Geoglossaceae). Назва ўпершыню апублікавана ў 1885 годзе[2].

Пладовыя целы прамастойныя, вышынёй да 8 см, на цыліндрычнай ножцы[1]. У грыбоў роду пераважаюць доўгія цыліндрычныя шматклетачныя споры, афарбаваныя ў буры колер. Пад уздзеяннем гідрастатычнага ціску ў сумцы споры па адной выкідваюцца вонкі[1].

На балотах і на забалочаных лугах нярэдка можна ўбачыць чорныя булавападобныя пладовыя целы віду геаглос валасісты (Trichoglossum hirsutum)[3]. Гэты грыб любіць вільгаць, як і іншыя прадстаўнікі сямейства. Яго пладовае цела пакрыта шматлікімі цёмна-карычневымі ігольчастымі шчацінкамі, так што ўвесь грыб здаецца аксаміцістым.

  1. а б в ЭПБ 1986.
  2. Trichoglossum. www.mycobank.org. Праверана 1 мая 2019.
  3. Світ грибів України » Trichoglossum hirsutum, Тріхоглос жорстковолосистий (укр.). Архівавана з першакрыніцы 13 грудня 2019. Праверана 13 снежня 2019.