Трышчаці́ннік[4] (Trisetum) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 150 см. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае. Суквецце — мяцёлка з 2—5-кветкавых каласкоў. Плод — зярняўка.
Налічвае каля 87 відаў, пашыраных у нетрапічных паясах абодвух паўшар’яў і высакагорных раёнах тропікаў.
Растуць у лясах, хмызняках, на вільготных лугах, камяністых схілах і ў тундры.
Род Трышчаціннік уключае 87 відаў[5]:
Многія з трышчаціннікаў з’яўляюцца каштоўнымі кармавымі раслінамі. Таксама вырошчваюцца ў якасці дэкаратыўных.
Зноскі