Трэцяя бітва за Брэгу | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) | |||
Дата | 31 сакавіка — 7 красавіка 2011 | ||
Месца | Марса-эль-Брэга | ||
Вынік | перамога сіл урада | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
|
Трэцяя бітва за Брэгу — бітва за авалоданне горадам Марса-эль-Брэга падчас лівійскай грамадзянскай вайны, у выніку чаго населены пункт перайшоў да сіл урада Муамара Кадафі. Штурм Брэгі праходзіў у рамках контрнаступлення лаялістаў на ўсходнім фронце, шмат у чым ажыццёўленым дзякуючы ваенным саветнікам з Беларусі, якія змаглі арганізаваць лівійскую ўрадавую армію пасля шэрагу паражэнняў і пачатку замежнай інтэрвэнцыі.
Для кадафістаў стаяла задача як мінімум узяць і трымаць пад кантролем горад. Як максімум — пачаць наступленне на ўсход[2]. У гэтым выпадку мяцежнікі страцілі бы доступ да большай часткі рэсурсаў. Для паўстанцаў кантроль толькі Адждабіі і Марса-эль-Брэгі мог даць магчымасць авалодаць усімі гарадамі заліва Сідр, асабліва Місуратай[2]. Толькі замацаваўшыся на ўзбярэжжы заліва паўстанцы прадстаўлялі цікавасць для заходніх дзяржаў[2], так як яны авалодалі бы нафтавымі рэсурсамі краіны.
31 сакавіка ўрадавая армія Лівіі ўвайшла ў горада, які амаль месяц кантраляваўся паўстанцамі Пераходнага Нацыянальнага Савета[6]. У гэты час баевікі спрабавалі адбіць яго[7]. Завязалася пяціхвілінная перастрэлка, якая скончылася правалам і стратамі для мяцежнікаў. Пад націскам урадавай артылерыі рэвалюцыянеры адступілі[8]. Неўзабаве пазіцыі лаялістаў падвергліся авіяўдару ВПС ЗША[2], пасля чаго пачалася паўторная атака ПНС. Паўстанцы нават здолелі ўвайсці ў Брэгу (паўночна-ўсходняя частка горада, Раён 3). Завязаліся вулічныя баі[9]. Да канца дня, пасля цяжкага бою, лаялісты адбілі контратаку паўстанцаў на горад і аднавілі поўны кантроль над ім[10].
1-2 красавіка баі на ўсходніх ускраінах Брэгі працягваліся. Паведамлялася, што авіяцыя НАТА памылкова нанесла ўдар па групе паўстанцаў у дадзеным раёне, з прычыны чаго 14 чалавек загінулі[11]. Адначасова група мяцежнікаў трапіла ў засаду каля ўніверсітэта, дзе знаходзіліся значныя сілы лаялістаў. Пасля гэтага паўстанцы адступілі[12].
2 красавіка Брэгай авалодалі сілы ПНС, але ўжо вечарам 3 красавіка, дзякуючы скарачэнню колькасці авіяўдараў НАТА кааліцыі, урадавыя войскі вярнулі сабе кантроль над горадам[2].
3-4 красавіка баі ішлі ў раёне ўніверсітэта. Паўстанцам удалося пранікнуць у раён 3 ва ўсходняй частцы горада. Аднак і там працягваліся баі[13]. Пачалася эвакуацыя жыхароў Новай Брэгі (раён 3)[14][15][16].
5 красавіка паведамлялася, што паўстанцы трапілі ў чарговую засаду кадафістаў. Пасля гэтага апазіцыянеры былі выцеснены з горада і адступілі на 5 кіламетраў[17].
6 красавіка паўстанцы адступілі ад Брэгі і замацаваліся ў «раёне 40» (Эль-Арбін) паміж Брэгай і Адждабіяй[18][19].
7 красавіка авіяцыя НАТА памылкова знішчыла некалькі трафейных танкаў паўстанцаў, у выніку чаго ад 10 да 13 чалавек загінулі і яшчэ ад 14 да 22 чалавек былі паранена. Яшчэ 5 танкаў было пашкоджана[20][21][22][23].
Скарыстаўшыся збянтэжанасцю паўстанцаў, урадавыя войскі распачалі новы артылерыйскі ўдар па пазіцыях праціўнікаў Кадафі, пасля чаго тыя адступілі да Адждабіі, якая ўжо была ў зоне дасяжнасці артылерыі арміі лаялістаў[24][25][26].
Пасля ўзяцця Брэгі лаялісты атакавалі Адждабію, але на гэтым актыўная фаза баявых дзеянняў скончылася і пачалася патавая ваенна-палітычная сітуацыя, якая працягвалася да ліпеня.