Тэадор Вольфганг Хэнш | |
---|---|
ням.: Theodor Wolfgang Hänsch | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1941[1][2][…] (82 гады) |
Месца нараджэння | Гайдэльберг, Германія |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | Гайдэльбергскі ўніверсітэт |
Вядомыя вучні | Карл Віман |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт |
mpq.mpg.de/~haensch/ mpq.mpg.de/~haensch/htm_… |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэадор Вольфганг Хэнш (ням.: Theodor Wolfgang Hänsch; 30 кастрычніка 1941, Гайдэльберг, Германія) — нямецкі фізік, адзін з дырэктараў Інстытута квантавай оптыкі таварыства Макса Планка (Гархінг пад Мюнхенам). Абараніў дысертацыю ў Гайдэльбергскім універсітэце.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2005) «за ўклад у развіццё заснаванай на лазерах дакладнай спектраскапіі, уключаючы тэхніку прэцызійнага разліку светлавога зруху ў аптычных стандартах частаты (аптычных грабянцоў)». Ён падзяліў палову прэміі з амерыканскім вучоным Джонам Холам (другую палову прэміі атрымаў Рой Глаўбер).