Тэрэза Ёхаўг | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[1] |
Спецыялізацыя | лыжныя гонкі[4] |
Клуб | Нансен[d] і Відар[d] |
Нарадзілася |
25 чэрвеня 1988[1][2] (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 162 см[5] |
Афіцыйны сайт (нарв.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрэза Ёхаўг (нарв.: Therese Johaug; нар. 25 чэрвеня 1988) — нарвежская лыжніца, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка (2010 і тройчы 2022), 14-разовая чэмпіёнка свету, трохразовая ўладальніца Кубка свету. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных відах. Чэмпіёнка Нарвегіі па лёгкай атлетыцы 2019 года ў бегу на 10 000 метраў. Мадэль, дызайнер спартыўнага адзення.
Рэкорды: 10 разоў у асабістых гонках выйгравала залатыя медалі на чэмпіянаце свету па лыжных гонках.
79 перамог у кубку свету па лыжных гонках, у асабістых гонках.
Займае другое месца ў гісторыі чэмпіянатаў свету па лыжных відах спорту паводле агульнай колькасці ўзнагарод (19) і паводле колькасці ўзнагарод у асабістых дысцыплінах (14), саступаючы ў абодвух паказчыках толькі Марыт Б’ёрген. У кожнай з сучасных дыстанцыйных гонак, а таксама эстафеце на чэмпіянатах свету Тэрэза перамагала як мінімум тры разы.
Адзіная ў свеце 8-разовая пераможца (паводле часу праходжання дыстанцыі) знакамітай гонкі ў гару Альпе Чэрміс на 9 кіламетраў, якая праводзіцца ў рамках заключнага этапу шматдзёнкі «Тур дэ Скі».
Тэрэза Ёхаўг на Вікісховішчы |