Т-62 | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||
Т-62 | |||||||||||||||||||||||||||||
Класіфікацыя | сярэдні танк | ||||||||||||||||||||||||||||
Краіна | СССР | ||||||||||||||||||||||||||||
Баявая маса, т | 37 | ||||||||||||||||||||||||||||
Кампанавальная схема | класічная | ||||||||||||||||||||||||||||
Экіпаж, чал. | 4 | ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя | |||||||||||||||||||||||||||||
Распрацоўнік | Уралвагонзавод | ||||||||||||||||||||||||||||
Вытворца |
СССР КНДР Чэхаславакія |
||||||||||||||||||||||||||||
Гады вытворчасці |
1961—1975 у СССР 1973—1978 у Чэхаславакіі 1980—1989 у КНДР |
||||||||||||||||||||||||||||
Гады эксплуатацыі | з 1961 | ||||||||||||||||||||||||||||
Колькасць выпушчаных, шт. | каля 20 000[1] | ||||||||||||||||||||||||||||
Асноўныя аператары |
СССР Ірак Егіпет Куба Сірыя Лівія |
||||||||||||||||||||||||||||
Габарыты | |||||||||||||||||||||||||||||
Даўжыня, мм | 6630 | ||||||||||||||||||||||||||||
Даўжыня з гарматай наперад, мм | 9335 | ||||||||||||||||||||||||||||
Шырыня, мм | 3300[2] | ||||||||||||||||||||||||||||
Вышыня, мм | 2395[2] | ||||||||||||||||||||||||||||
База, мм | 4230 | ||||||||||||||||||||||||||||
Каляіна, мм | 2640 | ||||||||||||||||||||||||||||
Дарожны прасвет, мм | 430 | ||||||||||||||||||||||||||||
Браніраванне | |||||||||||||||||||||||||||||
Тып брані | стальная катаная і літая гамагенная | ||||||||||||||||||||||||||||
Лоб корпуса (верх), мм/град. | 102 / 60° | ||||||||||||||||||||||||||||
Лоб корпуса (ніз), мм/град. | 100 / 55° | ||||||||||||||||||||||||||||
Борт корпуса, мм/град. | 80 / 0° | ||||||||||||||||||||||||||||
Борт корпуса (верх), мм/град. | 45 / 60° | ||||||||||||||||||||||||||||
Борт корпуса (ніз), мм/град. | 20 / 45° | ||||||||||||||||||||||||||||
Кармы корпуса (верх), мм/град. | 45 / 2° | ||||||||||||||||||||||||||||
Кармы корпуса (ніз), мм/град. | 20 / 70° | ||||||||||||||||||||||||||||
Дно корпуса, мм | 20 | ||||||||||||||||||||||||||||
Дах корпуса, мм | 16..30 | ||||||||||||||||||||||||||||
Лоб вежы, мм/град. | 220 / 17° (242 з 1972 г.) | ||||||||||||||||||||||||||||
Борт вежы, мм/град. | 165 | ||||||||||||||||||||||||||||
Карма вежы, мм/град. | 65 | ||||||||||||||||||||||||||||
Дах вежы, мм | 30..58 | ||||||||||||||||||||||||||||
Дынамічная абарона | Т-62МВ з 1985 г. | ||||||||||||||||||||||||||||
Узбраенне | |||||||||||||||||||||||||||||
Калібр і марка гарматы | 115-мм 2А20 | ||||||||||||||||||||||||||||
Тып гарматы | гладкаствольная гармата | ||||||||||||||||||||||||||||
Даўжыня ствала, калібраў | 53 | ||||||||||||||||||||||||||||
Боекамплект гарматы | 40 (42 Т-62М) | ||||||||||||||||||||||||||||
Вуглы ВН, град. | —6…+16° | ||||||||||||||||||||||||||||
Вуглы ГН, град. | 360° | ||||||||||||||||||||||||||||
Далёкасць стральбы, км | 0,02..5,8 | ||||||||||||||||||||||||||||
Прыцэлы | тэлескапічны ТШ2Б-41, перыскапічны электронна-аптычны начны ТПН-1-41-11 | ||||||||||||||||||||||||||||
Кулямёты | 1 × 7,62-мм СГМТ, з 1964 г. ПКТ, 1 × 12,7-мм ДШКМ з 1972 г. | ||||||||||||||||||||||||||||
Рухомасць | |||||||||||||||||||||||||||||
Тып рухавіка |
В-55В
|
||||||||||||||||||||||||||||
Магутнасць рухавіка, к. с. | 580 | ||||||||||||||||||||||||||||
Хуткасць па шашы, км/г | 50 | ||||||||||||||||||||||||||||
Хуткасць па перасечанай мясцовасці, км/г | 22—27 | ||||||||||||||||||||||||||||
Запас ходу па шашы, км | 450—650 | ||||||||||||||||||||||||||||
Запас ходу па перасечанай мясцовасці, км | 320—450 | ||||||||||||||||||||||||||||
Удзельная магутнасць, к. с./т | 15,7 (16,4) | ||||||||||||||||||||||||||||
Тып падвескі | індывідуальная тарсіённая | ||||||||||||||||||||||||||||
Удзельны ціск на грунт, кг/гл2 | 0,75 | ||||||||||||||||||||||||||||
Пераадольваемы ўздым, град. | 32 | ||||||||||||||||||||||||||||
Пераадольваемая сценка, м | 0,8 | ||||||||||||||||||||||||||||
Пераадольваемы роў, м | 2,85 | ||||||||||||||||||||||||||||
Пераадольваемы брод, м | 1,4 (5 з ОПВТ) | ||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Т-62 (аб’ект 166) — савецкі сярэдні танк. Створаны на базе танка Т-55. Вырабляўся ў СССР з 1961 па 1975 год. Першы ў свеце серыйны танк з гладкаствольнай гарматай калібра 115 мм і масай сярэдняга танка, пры высокім узроўні браніравання.
Асноўным сярэднім танкам на ўзбраенні СССР на працягу 1950-х гадоў заставаўся Т-54/55. Нягледзячы на пастаяннае ўдасканаленне танка, у тым ліку і павышэнне агнявой моцы, узбраенне яго, якое складалася з 100-мм наразной гарматы Д-10Т, заставалася ранейшым. Д-10Т, да якой да 1961 года меліся толькі каліберныя бранябойныя снарады[3][4], да сярэдзіны 1950-х гадоў ужо не забяспечвала эфектыўнага паражэння новага амерыканскага сярэдняга танка M48, у той час як заходнія танкі да таго часу мелі ў сваім боекамплекце падкаліберныя снарады з аддзяляючымся паддонам і кумулятыўныя снарады, якія прабівалі браню савецкага танка на нармальных дыстанцыях бою[5].
Да стварэння Т-62 прывялі два напрамкі работ савецкага танкабудавання 1950-х гадоў — па распрацоўцы новага ўзбраення для сярэдніх танкаў і ініцыятыўныя распрацоўкі КБ Уралвагонзавода па стварэнню перспектыўнага сярэдняга танка для замены Т-54/55. У 1958 годзе ў КБ Уралвагонзавода былі спыненыя работы па перспектыўнаму танку «Аб’ект 140» па ініцыятыве галоўнага канструктара завода Л. М. Карцава, які палічыў новы танк занадта нетэхналагічным і складаным у эксплуатацыі[6]. У прадбачанні такога зыходу, паралельна з гэтым вялася і распрацоўка танка «Аб’ект 165», які прадстаўляў сабой гібрыд з корпуса і вежы «Аб’екта 140», баявога аддзялення «Аб’екта 150» і маторна-трансмісійнага аддзялення і хадавой часткі Т-55. Завадскія выпрабаванні танка былі завершаны ў 1958 годзе і па іх выніках 31 снежня таго ж года Міністэрствам абароны было зацверджана стварэнне ў 1959 годзе другога варыянту «Аб’екта 165», яшчэ больш набліжанага па канструкцыі да серыйнага Т-55[7].
Узбраеннем «Аб’екта 165», як і іншых перспектыўных сярэдніх танкаў, якія рапспрацоўваліся ў 1950-х гадах, павінна была стаць новая наразная 100-мм гармата Д-54 (У-8ТС), распрацаваная ў 1952—1953 гадах. У параўнанні з Д-10, Д-54 мела павялічаную з 895 да 1015 м/с пачатковую хуткасць калібернага бранябойнага снарада і прыблізна на 25 % вялікую бронепрабівальнасць[8][9], але і гэта лічылася недастатковым для эфектыўнай барацьбы з заходнімі танкамі, а больш сучасныя тыпы снарадаў да яе распрацаваны яшчэ не былі[10].Акрамя гэтага, сур’ёзныя пярэчанні з боку ваенных выклікала наяўнасць на Д-54 дульнага тормазу, які пры стральбе выклікае ўтварэнне снежнага, пяшчанага або пылавога воблака, дэмаскіруючага танк, які замінаў назіраць за вынікамі стральбы. Акрамя гэтага, узнікалі асцярогі аб уплыве дульнай хвалі на пяхоту суправаджэння і асабліва танкавы дэсант[11].
Распрацоўка танка Т-62 пачалася ў 1957 годзе, канструктарскім бюро завода № 183 пад кіраўніцтвам Л. М. Карцава. Доследны ўзор быў выраблены ў 1959 годзе, у 1960—1961 гадах праводзіліся яго доследныя выпрабаванні.
12 жніўня 1961 года танк быў прыняты на ўзбраенне.