Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 мая 1990[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Мінск) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уладзімір Хвашчынскі (нар. 10 мая 1990, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама». Футбаліст года Беларусі (2022).
Выхаванец брэсцкага футбола, у 2008 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду брэсцкага «Дынама». У 2012 годзе, пасля таго як клуб пакінулі Дзмітрый Мазалеўскі і Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.
У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаючы звачайна на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену. У сезоне 2014 канчаткова страціў месца ў аснове мінскага клуба. Выступаў пераважна за дубль, за асноўную каманду толькі 5 разоў выхадзіў на замену. У выніку ў ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Мінск»[3], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка.
У студзені 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[4], якое ўзначаліў чэшскі спецыяліст Душан Угрын. Правёў разам з асноўнай камандай дынамаўцаў першыя два турэцкіх зборы (люты 2015 года), па выніках якіх не здолеў замацавацца ў складзе. У сакавіку 2015 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоў[5].
Усяго нападнік правёў за мінскае «Дынама» 38 матчаў ва ўсіх турнірах (чэмпіянат і Кубак Беларусі, адборачныя раўнды Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 4 галы.
Адразу пасля расстання з «Дынама» Уладзімір далучыўся да складу «Мінска», разам з якім адправіўся на замежны збор[6]. 26 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з «гараджанамі»[7].
У складзе «Мінска» замацаваўся ў аснове, гуляючы на розных пазіцыях у нападзенні і паўабароне. З 10 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі 2015.
У студзені 2016 года стала вядома, што Хвашчынскі мае намер працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце[8].
Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», і ў лютым вярнуўся ў склад дынамаўцаў[9]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але ўлетку, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, здолеў стаць асноўным нападнікам мінчан, у выніку з 10 галамі (8 у чэмпіянаце, 1 у Кубку Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на наступны сезон[10], а ў жніўні 2017 года — да канца сезона 2018[11]. У сезоне 2017 заставаўся адным з асноўных нападнікаў, за сезон забіў 10 галоў (9 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Лізе Еўропы).
Сезон 2018 пачынаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня зноў стаў часцей выхадзіць на замену. Усяго за сезон забіў 9 галоў (6 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у Лізе Еўропы) і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў «Дынама»[12].
У студзені 2019 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. Не здолеў стаць іграком асновы, звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[14], дзе стаў асноўным іграком. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Салігорск[15] і разарваў кантракт з «Шахцёрам»[16].
У ліпені 2020 года, пасля сыходу з «Шахцёра», зноў стаў іграком мінскага «Дынама»[17]. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[18].
У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выхадзіў выключна на замену. У ліпені 2021 года быў адпраўлены ў арэнду ў казахстанскі клуб «Каспій»[19]. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[20].
У студзені 2022 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Мінскам»[21]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2022 адзначыўся 20 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, што стала найлепшым паказчыкам для беларускіх ігракоў з 2007 года. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[22].
У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[23] і хутка зноў стаў іграком «Дынама»[24].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў двух матчах). У 2011—2012 гадах — ігрок алімпійскай зборнай Беларусі.
14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі. 25 сакавіка 2013 года забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць Канады, аднак пасля гэтага амаль 10 гадоў не выклікаўся ў зборную. 17 лістапада 2022 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за зборную ў таварыскім масчы супраць Сірыі.