Франсіска Льяна дэ ла Энкамьенда | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1963 (84 гады) |
Месца смерці | |
Дзеці | Luis de Llano Palmer[d] |
Грамадзянства | |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Франсіска Льяна дэ ла Энкамьенда (ісп.: Francisco Llano de la Encomienda; 17 верасня 1879 — 31 снежня 1963) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал. Удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
У 1898—1900 годах навучаўся ў Таледскай пяхотнай акадэміі[1]. Двойчы накіроўваўся на службу ў Іспанскае Марока[2].
У лютым 1936 года, пасля выбараў і прыходу да ўлады Народнага фронту, прызначаны камандуючым IV ваеннай акругай (Барселона)[3][4].
У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны трапіў у палон да мяцежнага генерала Мануэля Годэда[2], але хутка вызвалены[5].
У лістападзе 1936 года адпраўлены ў Більбаа[3], дзе ўзначаліў рэспубліканскую абарону ў Кантабрыйскай паласе[6]. У пачатку 1937 года стаў камандуючым Паўночнай арміяй[7].
Пасля падзення Астурыі ўцёк у Францыю, а затым вярнуўся ў Іспанію. Пры вяртанні на радзіму быў аддадзены пад суд за правал Паўночнай кампаніі. Пасля гэтага кіраваў вайсковай падрыхтоўкай[8].
У сакавіку 1939 года адправіўся ў эміграцыю, пераехаўшы спачатку ў Францыю, а потым у Мексіку[2].