Францішак Печка | |
---|---|
польск.: Franciszek Pieczka | |
![]() | |
Род дзейнасці | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1928[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 2022[3] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Францішак Максіміліян Печка (польск.: Franciszek Maksymilian Pieczka; 18 студзеня 1928, Годаў, Вадзіслаўскі павет — 23 верасня 2022, Варшава) — польскі акцёр тэатра і кіно. Шырокую папулярнасць яму прынесла роля Густліка ў серыяле «Чатыры танкісты і сабака».
Нарадзіўся 18 студзеня 1928 года ў сялянскай сям’і.
Адвучыўшыся год у тэхнікуме на электратэхнічным факультэце, пакінуў родны край і з’ехаў у Варшаву, дзе паступіў у тэатральнае вучылішча.
У 1954 годзе скончыў Вышэйшае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча. У тым жа годзе сыграў сваю першую ролю (немец-патрульны ў першай карціне Анджэя Вайды «Пакаленне»). Пачаў сваю тэатральную кар’еру з тэатра ў горадзе Еленя-Гура. Выступаў у кракаўскім Народным тэатры, у 1970 годзе перабраўся ў Варшаву. У 1974—2015 гадах — акцёр варшаўскага Тэатра Паўшэхны.
Памёр 29 верасня 2022 года ў Варшаве.