Футабатэй Сімэй | |
---|---|
яп.: 二葉亭 四迷 | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | яп.: 長谷川 辰之助 |
Дата нараджэння | 28 лютага 1864[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1909 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, эсперантыст, раманіст, журналіст |
Гады творчасці | з 1886 |
Мова твораў | японская мова |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Футабатэй Сімэй 4 красавіка 1864, Токіа — 10 мая 1909) — японскі пісьменнік, перакладчык і літаратурны крытык. Працаваў у стылі рэалізму. Яго твор Укігума (Плывучыя аблокі, 1887) стаў першым сучасным раманам Японіі, які не быў скончаны, але моцна паўплываў на сучаснікаў. Футабатэй пераклаў Івана Тургенева і іншых рускіх рэалістаў на японскую мову.
У 1902 годзе ён вывучаў эсперанта ў Расіі. Вярнуўшыся ў Японію ў 1906 годзе ён апублікаваў першы японскі падручнік па эсперанта.
Футабатэй памёр ад сухотаў у Бенгальскім заліве падчас вяртання з Расіі ў якасці спецыяльнага карэспандэнта ў газеце Асахі Сімбун. Ён быў крэміраваны і пахаваны ў Сінгапуры.