Хайнц Хопф | |
---|---|
ням.: Heinz Hopf | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1894[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1971[1][2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | дыферэнцыяльная геаметрыя, геаметрыя[6], тапалогія[3][6], матэматыка[6] і algebraic topology[d][6] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Людвіг Бібербах[d][9] і Эрхард Шміт[10] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Хайнц Хопф (ням.: Heinz Hopf; 19 лістапада 1894, Грэбшэн (ням. Gräbschen), Германія, цяпер Грабішын (польск. Grabiszyn), раён Уроцлава, Польшча — 3 чэрвеня 1971, Цалікон, Швейцарыя) — нямецкі і швейцарскі матэматык.
Хопф навучаўся ў Сілезскім універсітэце Фрыдрыха-Вільгельма, у Першую сусветную вайну быў прызваны ў войска, двойчы паранены і ўзнагароджаны Жалезным крыжам 1-й ступені. Пасля вайны працягваў адукацыю ў Гайдэльбергскім і Берлінскім універсітэце. Сярод яго настаўнікаў былі І.Шур і Л.Бібербах. Абараніўшы ў 1925 дысертацыю па тапалогіі стаў працаваць у Гётынгенскім універсітэце, дзе пачалося яго цеснае супрацоўніцтва з П. С. Аляксандравым. У 1927—1928 гадах працаваў у Прынстанскім універсітэце, з 1928 года — у Берлінскім універсітэце. У 1931 годзе прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, дзе займае кафедру знакамітага Германа Вейля. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі фашыстаў, Хопфа, як асобу яўрэйскага паходжання пазбаўляюць нямецкага грамадзянства і ён прымае швейцарскае.