Херта Эльвістэ

Херта Эльвістэ
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1923(1923-06-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 2015(2015-10-29)[2] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія актрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса
Узнагароды
Ордэн Белай Зоркі 4-га класа
IMDb ID 0255856

Херта Эльвістэ (эст.: Herta Eelmäe; 12 чэрвеня 1923, Пярну-Яагупі, Эстонія — 29 кастрычніка 2015) — савецкая і эстонская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка Эстонскай ССР (1978).

У 1940 годзе скончыла балетную студыю. У 1940—1950 і 1952—1958 гадах — актрыса тэатра «Эндла» ў Пярну. З 1958 па 2009 год — актрыса тэатра «Ванемуйнэ» ў Тарту. Дэбютавала ў ролі Машы з «Чайкі» Чэхава. Апошняй роляй актрысы на тэатральнай сцэне была бабуля ў «Казках венскага лесу» (2009).

Элвістэ таксама знялася ў такіх папулярных мастацкіх фільмах, як «Лета» (1976) і «Паважаны месяц!» (1998).

Была жонкай эстонскага акцёра Лембіта Ээльмяэ, іх сын, Андрус Ээльмяэ, таксама стаў акцёрам.

Зноскі