Хокан Магутны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нарв.: Hákon Sigurðsson | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Харальд II Шэрая Шкура | ||||||
Пераемнік | Олаф Тругвасан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
930-я |
||||||
Смерць |
995 |
||||||
Род | Ярлы Ладэ | ||||||
Бацька | Сігурд Хокансан[1] | ||||||
Маці | Бергльят Торэдотыр[d] | ||||||
Жонка | Tora Skagesdatter[d] | ||||||
Дзеці | Эйрык Хокансан[1], Свейн[1], Ауд Хакансдоцір, Bergljot Haakonsdatter[d], Ragnhild Haakonardottir av Lade[d][2] і Ingebjörg Håkonsdatter[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хокан Магутны (стар.-сканд.: Hákon Sigurðsson, нарв.: Håkon Sigurdsson) (забіты ў 995) — сын Сігурда Хокансана, хладзірскі ярл, фактычны кіраўнік Нарвегіі ў 970—995 гадах.
Хокан стаў ярлам пасля смерці свайго бацькі, забітага Харальдам II Шэрая Шкура ў 961 годзе. Хокан бег у Данію да двара Харальда I Сінязубага, у якога шукаў падтрымкі супраць Харальда Шэрая Шкура, забітага ў выніку ў 970 годзе. Хокан стаў кіраваць Нарвегіяй як васал Дацкага караля Харальда Сінязубага, але ў сутнасці з'яўляўся самастойным кіраўніком.
У 977 годзе Уладзімір I Святаславіч шукаў у яго падтрымкі супраць свайго брата Яраполка Святаславіча, вялікага князя кіеўскага.
У 975 годзе Харальд Сінязубы распачаў спробу хрысціянізацыі Хокана, які быў язычнікам, супраць чаго той паўстаў і разарваў саюз з Даніяй, перамогшы дацкае войска ў 986 годзе.
Хокан меў мноства жанчын, дочак мясцовай эліты, з якімі праводзіў пару тыдняў і адсылаў дамоў, чым выклікаў рост незадаволенасці сярод насельніцтва.
У 995 годзе Хокан быў забіты сваім рабом Тормадам Каркам, калі хаваўся ад новага прэтэндэнта на кіраванне Нарвегіяй Олафа I Тругвасана.
Яго сынамі былі Эйрык і Свейн.