Хуан Біньхун

Хуан Біньхун
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 студзеня 1865(1865-01-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1955(1955-03-25)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, мастак, гісторык, журналіст, пейзажыст, настаўнік
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуан Біньхун (27 студзеня 1865, Цзіньхуа, Чжэцзян, Дынастыя Цын — 25 сакавіка 1955, Ханчжоу, Чжэцзян, КНР) — кітайскі мастак, аўтар шэрагу кніг па гісторыі мастацтваў.

Нарадзіўся 27 студзеня 1865 у Цзіньхуа правінцыі Чжэцзян Дзяржавы Вялікая Цын. Яго продкі паходзілі з павета Шэсянь правінцыі Аньхой.

У дзяцінстве навучаўся разьбе, жывапісу. Пачынаў з капіравання пейзажаў класічных кітайскіх мастакоў.

З 1907 па 1937 год жыў у Шанхаі. Першыя 20 гадоў працаваў у газетах, быў журналістам, рэдактарам. Потым быў прыняты прафесарам у Школу мастацтваў Шанхая.

У 1937 годзе пераехаў у Пекін. Працаваў прафесарам Каледжа мастацтваў Пекіна.

У 1948 годзе вярнуўся ў родную правінцыю ў горад Ханчжоу, дзе стаў прафесарам Нацыянальнай акадэміі мастацтваў.

У апошнія гады жыцця стаў намеснікам старшыні Усходне-Кітайскага аддзялення Саюза кітайскіх мастакоў.

Памёр 25 сакавіка 1955 года ў Ханчжоу, дзе і пахаваны.

Зноскі