Хусейн Махамад Эршад (бенг.: হুসেইন মুহাম্মদ এরশাদ; нар. 1 лютага 1930-2019) — палітычны і ваенны дзеяч Бангладэш, прэзідэнт-дыктатар краіны ў 1983—1990 гадах.
Яго бацька пераехаў з Заходняй Бенгаліі ва Усходні Пакістан пры падзеле Індыі. Выпускнік універсітэта Дакі. З 1952 года служыў у шэрагах пакістанскай арміі, у 1971 годзе перайшоў у новаствораную бангладэшскую. Вышэйшую ваенную адукацыю атрымліваў у Індыі, ужо ў перыяд пасля Вайны за незалежнасць Бангладэш. Атрымаў чын палкоўніка ў 1973 годзе, генерал-маёра ў 1975 годзе, на пасадзе начальніка генштаба здзейсніў ваенны пераварот у 1983 годзе, пасля чаго сем гадоў займаў пасаду прэзідэнта краіны, нягледзячы на актыўнае супрацьдзеянне палітычнай апазіцыі. У 1990-я гады узначальваў партыю Джацья, чатыры разы абіраўся ў парламент як дэпутат ад яе, дамогся для партыі статусу малодшага партнёра ва ўрадзе Авамі Ліг (1996—2001). Пастаянна падвяргаецца судовым пераследам за здзейсненыя ў перыяд знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе акцыі.