«Цуд на Гудзоне» (англ.: Sully) — амерыканскі біяграфічны драматычны фільм рэжысёра і прадзюсара Клінта Іствуда і сцэнарыста Тода Камарнікі аб рэйсе US Airways-1549 і Чэслі Саленбергера па мянушцы Салі, заснаваны на аўтабіяграфіі «Вышэйшы абавязак: Мой пошук таго, што сапраўды важна» Саленбергера і Джэфры Заслаў.
Тое, што адбылося 15 студзеня 2009 года, назавуць «цудам на Гудзоне». У той дзень камандзір рэйса Cactus 1549 Чэслі Саленбергер здзейсніў аварыйную пасадку самалёта Airbus A320 на халодныя воды ракі Гудзон у Нью-Ёрку. Пры гэтым, ніхто са 155 пассажыраў і членаў экіпажу, якія знаходзіліся на борце, не загінуў. Але, нягледзячы на захапленні са стараны грамадскасці і СМІ, было расследаванне, якое пагражала прафесійнай рэпутацыі і шматгадовай кар'еры камандзіра Саленбергера.
Фільм атрымаў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў. На сайте Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 85%, заснаваны на 324 рэцэнзіях крытыкаў, і сярэднюю адзнаку 7,22 з 10.[16] На Metacritic — 74 бала з 100 на аснаванні 46 рэцэнзій.[17]