Цэльс | |
---|---|
лац.: Celsus | |
Дата нараджэння | II стагоддзе |
Дата смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік |
Навуковая сфера | філасофія |
Школа/традыцыя | платанізм |
Цэльс, Кельс (лац.: Celsus, грэч. Κέλσος; 2 ст.) — антычны грэчаскі пісьменнік, філосаф і апанент хрысціянства. Пра яго жыццё нічога не вядома, таксама страчаны яго твор «Праўдзівае слова» (Λόγος 'AληΘής; 177—178). Пра змест гэтай кнігі можна скласці ўяўленне толькі па цытатах з яе ў кнізе Арыгена «Супраць Цэльса» (Contra Celsus[1], 248).