Цэнтральны вакзал (англ.: Grand Central Terminal, неафіцыйна таксама Grand Central Station) — найбольш ажыўлены вакзал Нью-Ёрка. Размешчаны ў сярэднім Манхэтэне на скрыжаванні 42-й вуліцы і Парк-авеню. Адкрыўся ў 1871 годзе пад назвай Цэнтральнага дэпо (Grand Central Depot), цалкам перабудаваны ў 1903—1913 гадах у стылі бозар. Неаднаразова мадэрнізаваўся (апошні раз — у 1990-я гады) Па колькасці платформаў (44) і шляхоў (67) пераўзыходзіць любы іншы вакзал свету.[1] Тую ж назву, што і вакзал, носіць станцыя Нью-Ёркскага метро, якая вядзе да яго.