Шын Фейн | |
---|---|
ірл.: Sinn Féin | |
Лідар | Джэры Адамс |
Заснавальнік | Arthur Griffith[d] |
Дата заснавання | 28 лістапада 1905[1] |
Штаб-кватэра | Белфаст |
Краіна | |
Ідэалогія | Адзіная і незалежная Ірландыя |
Інтэрнацыянал | |
Месцаў у Парламенце Паўночнай Ірландыі | 29 |
Месцаў у Еўрапарламенце | няма |
Партыйны друк | An Phoblacht[d] |
Сайт |
sinnfein.ie (англ.) sinnfein.ie/ga/ (ірл.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шын Фейн (ірл.: Sinn Féin: мы самі) — палітычная партыя, якая дзейнічае ў Паўночнай Ірландыі (Ольстэры) і выступае за яго далучэнне да Рэспублікі Ірландыя. Таксама партыя дзейнічае ў Рэспубліцы Ірландыя.
Партыя была заснавана ў 1905 Артурам Грыфітам. Сёння існюуць дзве партыі «Шын Фейн» — Рэспубліканская і Часовая. Апошнюю, найбольш вядомую, з 1983 узначальвае Джэры Адамс.
Прадстаўнікі Шын Фейн прымаюць удзел у агульных выбарах і на сённяшні момант маюць 5 месцаў у брытанскім парламенце, аднак не займаюць іх з-за неабходнасці даваць прысягу англійскай каралеве. Таксама Шын Фейн займае адно месца ў Еўрапарламенце, 28 месцаў у Асамблеі Паўночнай Ірландыі і 4 месцы ў ірландскім парламенце.
Партыя карыстаецца падтрымкай сярод ірландцаў-каталікоў і супрацьстаіць юніянісцкім арганізацыям, якія выступаюць за знаходжанне Паўночнай Ірландыі ў складзе Вялікабрытаніі.
Партыя перамагла на парламенцкіх выбарах 8 лютага 2020 года, аднак пры гэтым не атрымала большасць месцаў.