Эдмунд Спенсер | |
---|---|
англ.: Edmund Spenser | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1552[1] |
Месца нараджэння | Лондан, Англія |
Дата смерці | 13 (23) студзеня 1599[2][3][…] |
Месца смерці | Лондан |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Англія |
Жонка | Machabyas Childe[d] і Elizabeth Boyle[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́дмунд Спе́нсер (англ. Edmund Spenser; к. 1552 — 13 студзеня 1599, Лондан) — англійскі паэт, сучаснік Шэкспіра.
Дакладная дата нараджэння невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 1579—1580 Спенсер служыў у англійскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірландскі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысціянскіх дабрадзейнасцей), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталаміён» (1596) і «Чатыры гімны» (1596). Стваральнік так званай спэнсеравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірландскае паўстанне 1598 года вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лондан, дзе ён і памёр.