Эдсгер Дэйкстра | |
---|---|
нідэрл.: Edsger Wybe Dijkstra | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 мая 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 2002[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maria C. Debets[d][4][5] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, выкладчык універсітэта, вучоны ў галіне інфармацыі, праграміст |
Навуковая сфера | інфарматыка[d], вылічальная тэхніка[d][6], матэматыка[6], праграмаванне[6], фізіка[6], computer algorithm[d][6], мова праграмавання[6] і камп'ютарная праграма[6] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Adriaan van Wijngaarden[d][10] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Эдсгер Вібе Дэйкстра (нідэрл.: Edsger Wybe Dijkstra; 11 мая 1930 — 6 жніўня 2022) — нідэрландскі навуковец-інфарматык, інжынер-праграміст, эсэіст.[12] За фундаментальны ўклад у праграмаванне атрымаў прэмію Цьюрынга ў 1972 годзе.
Дэйкстра нарадзіўся ў Ратэрдаме (Нідэрланды), вывучаў матэматыку і фізіку, а пазней тэарэтычную фізіку ў Лейдэнскім універсітэце. З 1952 па 1962 год ён працаваў у Матэматычным цэнтры ў Амстэрдаме ў якасці першага праграміста ў Нідэрландах. Дэйкстра сфармуляваў і вырашыў праблему найкарацейшага шляху ў 1956 годзе, а ў 1960 годзе распрацаваў першы кампілятар для мовы праграмавання ALGOL 60 сумесна з калегам Яапам Зонневелдам. У 1962 годзе ён пераехаў у Эйндховен, а пазней у Нюэнен, дзе стаў прафесарам кафедры матэматыкі ў Тэхнічнай вышэйшай школе Эйндховена. У канцы 1960-х гадоў Дэйкстра стварыў аперацыйную сістэму THE, якая лічыцца першай сістэмай з выкарыстаннем праграмнай старонкавай віртуальнай памяці. Дэйкстра стаў навуковым супрацоўнікам кампаніі Burroughs Corporation ў жніўні 1973 года. За гады працы там напісаў вялікую колькасць навуковых артыкулаў.
У 1984 годзе Дэйкстра заняў пасаду старшыні кафедры камп’ютарных навук Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне і працаваў там да выхаду на пенсію ў лістападзе 1999 года. Ён і яго жонка вярнуліся з Осціна ў родны дом у Нюэнене, дзе ён памёр 6 жніўня 2002 года пасля працяглай барацьбы з ракам.
Шырока вядомы ліст Дэйкстры «Аб шкоднасці інструкцыі GoTo» (англ.: Go To statement considered harmful), напісаны у 1968 годзе. У ім навуковец разважае аб зніжэнні якасці праграмнага кода з павялічэннем колькасці інструкцый GoTo.
У 1972 годзе Дэйкстра атрымаў прэмію Цьюрынга за фундаментальны ўклад у распрацоўку структураваных моў праграмавання. Незадоўга да смерці ён атрымаў прэмію Сімпозіума па прынцыпах размеркаваных вылічэнняў (англ.: Symposium on Principles of Distributed Computing, PODC) Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі за працу па самастабілізацыі праграмных вылічэнняў. Гэтая штогадовая ўзнагарода была перайменавана ў гонар Дэйкстры ў наступным годзе.