Поўнае імя | Эдуард Станіслававіч Жаўнераў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 лістапада 1987[1][2] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[4] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Мінск | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 5 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эдуард Жаўнераў (нар. 1 лістапада 1987, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».
У 2006 годзе Жаўнерава запрыкмеціў у першынстве горада Магілёва Аляксандр Сяднёў, які збіраў новую каманду. Такім чынам Эдуард трапіў у склад «Савіта», з якім дайшоў да Вышэйшай лігі. У 2009 годзе, пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у магілёўскі «Дняпро», разам з якім узяў бронзавыя медалі чэмпіянату, а на наступны сезон дайшоў да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы.
У студзені 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама» (узамен у адваротным напрамку накіраваўся Антон Мацвеенка). З мая 2011 года, калі трэнерам дынамаўцаў стаў Сяргей Аўчыннікаў, Жаўнераў стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе «Дынама» на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але ў канцы сезона сеў на лаўку.
У выніку першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў «Дняпры», але і там не здолеў замацавацца. Улетку 2012 года разарваў кантракт з «Дынама» і перайшоў у «Белшыну», але згуляў за яе ўсяго ў двух матчах.
У пачатку 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але згуляў толькі некалькі матчаў за дубль, пасля чаго апынуўся ў арэндзе ў «Віцебску», які на той момант гуляў у Першай лізе. У віцебскім клубе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.
У сакавіку 2014 года пасля доўгага прагляду падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[5], дзе ўлетку таго ж года канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з брэстчанамі[6]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком дынамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[7].
З лютага 2016 года трэніраваўся разам з магілёўскім «Дняпром», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з магіляўчанамі і перайшоў у «Белшыну»[9], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2017 года, пакінуўшы Бабруйск, накіраваўся на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу[10].
У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Ёнава»[11], а ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Белшыну»[12].
У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»"[13]. У пачатку сезона 2019 быў абраны капітанам каманды. У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог смалявіцкаму клубу вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[14]. У 2020 годзе заставаўся асноўным абаронцам і капітанам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Смалявічы»[15].
У студзені 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[16]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[17]. У ліпені 2022 года пакінуў «Слуцк»[18] і хутка далучыўся да «Мінска»[19], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[20].
У студзені 2023 года адправіўся на прагляд у «Іслач» і ў лютым падпісаў паўгадавы кантракт з клубам[21]. Аднак, у складзе каманды толькі ў адным афіцыйным матчы заставаўся на лаўцы запасных, і ўжо ў сакавіку 2023 года пакінуў клуб[22], хутка далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[23]. Па выніках сезона 2023 дапамог «Арсеналу» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[24]. У ліпені 2024 года пакінуў «Арсенал»[25] і неўзабаве стаў іграком «Мінска»[26].
Улетку 2010 года, дзякуючы добраму выступу за «Дняпро» ў Лізе Еўропы, атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі. 11 жніўня 2010 года згуляў сваю адзіную гульню за зборную, якой стаў таварыскі матч супраць Літвы (2:0).