Эжэн Іанеска | |
---|---|
Eugène Ionesco | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Eugen Ionescu |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1994[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Rodica Ionesco[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, празаік |
Гады творчасці | 1932[4] — 1994[4] |
Кірунак | тэатр абсурду, дадаізм |
Жанр | п'еса, раман, апавяданне, навела, эсэ |
Мова твораў | французская, румынская і англійская |
Дэбют | «Лысая спявачка» (1950) |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | Еўрапейская літаратурная прэмія (1970), Іерусалімская прэмія (1973) |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Эжэ́н Іанеска (фр.: Eugène Ionesco, першапачаткова Эўджэ́н Іане́ску, 26 лістапада 1909, Слаціна, Румынія — 28 сакавіка 1994, Парыж, Францыя) — французскі драматург, адзін з вядучых прадстаўнікоў нелагічнай, трагікамічнай драмы, якая атрымала назву «тэатр абсурду».
Нарадзіўся Іанеску 26 лістапада 1909 года ў Слаціне, Румынія. Бацькі немаўляткам перавезлі яго ў Парыж, і першай яго мовай стала французская. Да адзінаццацігадовага ўзросту маленькі Эжэн жыў у французскай вёсцы Ля Шапель-Антэнез. Сельскае жыццё было шчаслівым часам для яго, менавіта ўспаміны дзяцінства ўвасобіліся ў творчасці сталага Іанеска.
У 1920 годзе Эжэн пераехаў у Парыж, але пражыў там не больш за два гады. Ва ўзросце трынаццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Румынію і да дваццаці шасці гадоў падзеі яго жыцця працякалі ў Бухарэсце. Уплыў французскай і румынскай культуры на светапогляд будучага пісьменніка і драматурга было супярэчлівым, дваістым.
Паступіўшы ў Бухарэсцкі ўніверсітэт, Эжэн вывучаў французская мову і літаратуру. Для сябе ў гэтым ён бачыў адмысловую карысць. На працягу некалькі гадоў пасля пераезду ў Румынію французская мова стала забывацца. Разумець яго правільна і размаўляць на ёй Іанеско мог, а вось здольнасць да пісьмовай творчасці паступова страцілася. Гэта акалічнасць падпіхнула яго да стараннага паўтору і замацаванню ведаў. З 1929 года Эжэн сам заняўся выкладаннем французскае. У гэты перыяд пачало зараджацца яго літаратурнае майстэрства.
Ва ўзросце дваццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Парыж, у гэты раз з намерам пражыць там доўга. У 1938 годзе ён абараніў філасофскую доктарскую дысертацыю ў Сарбоне, распавёўшы ў ёй «Пра матывы страху і смерці ў французскай паэзіі пасля Бадлера».
Яшчэ ў часы вучобы ва ўніверсітэце Бухарэсту Эжэн сутыкнуўся з праявай нацыяналістычных і прафашысцкіх настрояў, якія панавалі ў моладзевым грамадстве. Сваёй творчасцю Іанеско імкнецца паказаць непрыманне гэтай «моднай» тэндэнцыі. Малады пісьменнік ненавідзеў любую праяву таталітарызму і ідэалагічны ціск на людзей. Гэту ідэю ён увасобіў у п'есе «Насарогі», якая затым стала адной з самых папулярных у яго творчасці.
У 1970 годзе Эжэн Іанеско стаў членам французскай Акадэміі Навук. На рахунку Эжэна ўжо было тады мноства п'ес, а таксама аповедаў, эсэ і біяграфічных успамінаў: «Фатаграфія палкоўніка» (1962), «Драбкі з дзённіка» (1967), «Мінулае сапраўднае, сапраўднае мінулае» (1968) і шматлікія іншыя. У 1974 годзе Іанеско стварыў знакаміты раман «Пустэльнік».
Памёр Іанеска ў Парыжы 28 сакавіка 1994 года пасля цяжкай і пакутлівай хваробы.
Сітуацыі, характары і дыялогі яго п'ес вынікаюць хутчэй выявамі і асацыяцыямі сну, чым паўсядзённай рэальнасці. Мова ж з дапамогай пацешных парадоксаў, клішэ, прымавак і іншых славесных гульняў вызваляецца ад звыклых значэнняў і асацыяцый. Сюррэалізм п'ес Іанеско вядзе сваё паходжанне ад цыркавога блазнавання, фільмаў Ч.Чапліна, Б.Кітана, братоў Маркс, антычнага і сярэдневяковага фарсу. Тыповы прыём — нагрувашчванне прадметаў, якія пагражаюць паглынуць акцёраў; рэчы знаходзяць жыццё, а людзі ператвараюцца ў неадушаўлёныя прадметы.
У «трагедыі мовы» «Лысая спявачка» (La cantatrice chauve, 1950), першай п'есе Іанеско, малюецца свет, які сышоў з розуму, «крах рэальнасці». Іанеско напісаў таксама раман «Пустэльнік» (La solitaire, 1974) і некалькі серый дзіцячых кніг.