Элін Вэгнер | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Elin Mathilda Elisabeth Wägner |
Дата нараджэння | 16 мая 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1949[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Sven Wägner[d][2][3][…] |
Муж | John Landquist[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, пісьменніца, суфражыстка |
Жанр | аповесць, раман, сцэнар |
Мова твораў | шведская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Галоўная прэмія Дзевяці[d] (1923) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элін Мацільда Элізабэт Вэгнер (шведск.: Elin Mathilda Elisabeth Wägner; 16 мая 1882, Лунд — 7 студзеня 1949, Берг, Крунуберг) — шведская пісьменніца, журналістка, педагог, эколаг. Грамадскі дзеяч, арганізатар руху па абароне і выратаванні дзяцей, актывістка фемінісцкага і пацыфісцкага рухаў; заснавальнік групы Фогельстад. Член Шведскай акадэміі з 1944 года.
Элін Вэгнер нарадзілася ў 1882 годзе ў Лундзе. Яе бацькам быў школьны дырэктар; у трохгадовым узросце яна пазбавілася маці. Калі бацька паўторна ажаніўся, Элін некаторы час жыла з дзядзькам, а потым пераехала разам з новай сям’ёй бацькі спачатку ў Нючэпінг, а затым у Хельсінгбарг[9].
Журналісцкая дзейнасць Вэгнер пачалася ў газеце Helsingborgs Dagblad. Затым яна пераехала ў Стакгольм і працавала ў вядомым жаночым часопісе Idun. Пазней яна стала першым рэдактарам часопіса Tidevarvet , які выдаваўся так званай групай Фогельстад. Вегнер таксама сама шмат пісала для гэтага часопіса, у прыватнасці, аб нямецкай і англійскай літаратуры, этналогіі і антрапалогіі[9]. Яна таксама працавала выкладчыкам у жаночай школе ў Фогельстадзе .
У 1910 годзе Вэгнер выйшла замуж за літаратурнага крытыка Ёна Ландквіста. У 1922 годзе муж і жонка развяліся, але працягвалі падтрымліваць адзін аднаго. Дзяцей у іх не было. На сястры Элін быў жанаты Грэгар Паульсон.
Пасля разводу Вэгнер пераехала са сталіцы ў Смоланд і пасялілася ў вёсцы Берг на поўнач ад Векшэ[9]. Непадалёк жыла яе сяброўка і паплечніца Флоры Гатэ, з якой яны разам падарожнічалі: як па Смоланду, збіраючы матэрыял для кнігі Вэгнер Tusen år i Småland, так і за межы Швецыі, у тым ліку ў Маскву і Ленінград у 1934 годзе[9][10].
Элін Вэгнер была адной з найбольш вядомых суфражыстак, дзеячаў руху за прадастаўленне жанчынам выбарчага права ў Швецыі, ініцыятарам стварэння шведскага грамадства за жаночае раўнапраўе.
Разам з Фрэдрыкай Брэмер Вэгнер з’яўляецца ініцыятарам і найбольш важнай і ўплывовай дзяячкай фемінісцкага руху Швецыі.
У лістападзе 1919 года Элін Вэгнер, Элен Пальмшэрна і Герда Маркус стварылі ў Швецыі першую ў краіне арганізацыю па абароне і выратаванні дзяцей пад назвай «Рэдда Барнен» (шведскае аддзяленне «Міжнароднага саюза дапамогі дзецям»).
Аўтар раманаў, артыкулаў у газетах і часопісах, сцэнарыяў да 4-х фільмаў. Сярод найбольш папулярных раманаў Э. Вэгнер — Norrtullsligan («Мужчыны і іншыя няшчасці», 1908), Pennskaftet («Ручка», 1910), аповесць у духу народных традыцый з жыцця сялян Åsa-Hanna (1918). Выкарыстала творчы псеўданім «Дэвінэз» (Devinez).
Кнігі і шматлікія артыкулы Э. Вэгнер прысвечаны праблемам жаночай эмансіпацыі, грамадзянскіх правоў, руху за мір, павышэнню дабрабыту людзей, ахове навакольнага асяроддзя.
|
|