Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Эліс Фламур Бакай | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 чэрвеня 1987[1][2][…] (37 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Албанія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эліс Бакай (алб.: Elis Bakaj; нар. 25 чэрвеня 1987, Тырана, Албанія) — албанскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Албаніі (2007—2013).
Пачаў займацца футболам у клубе «Крысталі», аднак хутка перабраўся ў «Партызані». У студзені 2002 года далучыўся да асноўнай каманды «Партызані», падпісаўшы сямігадовы кантракт, а на наступны год дэбютаваў за каманду ў Кубку Інтэртота. У канцы 2003 года гуляў за фарм-клуб «Нацыяналі» ў трэцім дывізіёне Албаніі. Пасля вяртання стаў часцей трапляць у склад.
У студзені 2009 года за 100 тысяч еўра перайшоў у тыранскае «Дынама», стаўшы найдаражэйшым іграком у гісторыі клуба. Дзякуючы добрым выступленням за клуб двойчы прызнаваўся іграком года ў Албаніі. У студзені 2011 года перайшоў у бухарэсцкае «Дынама», а ў лютым 2012 года стаў іграком адэскага «Чарнаморца». Трывала выступаў у складзе ўкраінскага клуба, гуляў у групавым раўндзе Лігі Еўропы, аднак у сакавіку 2014 года ў сувязі з пачаткам хваляванняў ва Украіне разам з іншымі легіянерамі пакінуў адэскі клуб. Вярнуўшыся на радзіму, не замацаваўся ў клубах «Кукесі» і «Скендэрбэў», пасля чаго ў ліпені 2014 года перайшоў у «Тырану», дзе паспяхова правёў два гады, за выключэннем жніўня 2015 года, калі кораткачасова быў іграком «Хапаэля» з Раананы.
У ліпені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з харвацкім клубам «Спліт», аднак ужо ў лістападзе таго ж года пакінуў яго з-за фінансавых праблем. Вярнуўшыся ў Албанію, зноў стаў трэніравацца з «Тыранай», аднак з-за санкцый УЕФА, якая забараніла клубу рэгістраваць трансферы, так і не стаў іграком сталічнага клуба і пазней папоўніў склад шкодэрскай «Влазніі». У жніўні 2017 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у склад дзеючага чэмпіёна Албаніі «Кукесі», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, з 12 галамі ішоў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.
У сакавіку 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска[3]. У салігорскай камандзе стаў адным з лідараў. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[4]. У сезоне 2019 заставаўся адным з вядучых ігракоў каманды, толькі з кастрычніка з-за траўмы амаль не з’яўляўся на полі. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[5].
У студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[6]. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона 2020. У снежні 2020 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[7], дзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[8], пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру[9].
Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Албаніі.
21 лістапада 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Албаніі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2008 супраць Румыніі (1:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме.